15 лiстапада 2024, Пятніца, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонцы Алеся Бяляцкага адмоўлена ў спатканні з мужам

Жонцы Алеся Бяляцкага адмоўлена ў спатканні з мужам

Наталлі Бяляцкай, жонцы праваабаронцы Алеся Бяляцкага, адмоўлена ў сустрэчы з мужам.

Як паведамляе сайт spring96.org, прычына адмовы ў спатканні невядомая. Наталля Бяляцкая не бачылася з мужам з 5 жніўня, калі праваабаронца перавозілі з аддзела папярэдняга расследавання дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю ў СІЗА-1.

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі быў затрыманы ў Менску ўвечары 4 жніўня. 5 жніўня ў дачыненні да яго абралі меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. 12 жніўня праваабаронцу прад'явілі абвінавачванне па частцы 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса (утойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры) і працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на два месяцы.

Арышт Бяляцкага выклікаў шырокі міжнародны рэзананс. Вызвалення праваабаронца запатрабавалі кіраўніцтва Еўразвяза, ЗША і іншых дзяржаваў, праваабарончыя структуры, вядомыя грамадскія дзеячы і палітыкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках