15 лiстапада 2024, Пятніца, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадарка ЕЗ у Беларусі: Мы спадзяемся, што гандлю не адбываецца

13
Амбасадарка ЕЗ у Беларусі: Мы спадзяемся, што гандлю не адбываецца

Еўрапейскі звяз не вядзе з Беларуссю гандалю палітвязнямі, але верыць, што хутка ўсе яны будуць на волі.

«Мы спадзяемся, што гандлю не адбываецца», - заявіла амбасадарка ЕЗ у Беларусі Майра Мора на прэс-канферэнцыі ў сераду ў Менску, перадае «Інтэрфакс-Захад».

Пры гэтым амбасадарка падкрэсліла, што «падзеі ў верасні (вызваленне большасці асуджаных па «справе 19 снежня», заява прэзідэнта Беларусі аб фарміраванні партыйных структур і магчымасці пераходу да партыйнай выбарчай сістэмы - ІФ) даюць аптымізм ЕЗ».

«Ёсць падставы думаць, што астатнія палітвязні змогуць выйсці на волю», - сказала М. Мора.

Еўрапейскі звяз гатовы да перазагрузкі адносінаў з Беларуссю пры выкананні апошняй шэрагу ўмоваў, заявіла Мора.

«ЕЗ гатовы адкрыць новую старонку ў адносінах з Беларуссю, калі абставіны гэта дазволяць», сказаў М. Мора. У прыватнасці, яна заўважыла, што «парламенцкія выбары ў наступным годзе даюць Беларусі новую магчымасць пайсці па шляху мадэрнізацыі».

«Пытанні эканамічнай дапамогі Беларусі і вызвалення палітвязняў ніякім чынам не звязаныя. Але вызваленне і рэабілітацыя ўсіх палітвязняў - гэта папярэдняя ўмова ўсіх перамоваў», - падкрэсліла М. Мора.

Амбасадарка адзначыла, што ЕЗ мае важныя эканамічныя інтарэсы ў Беларусі. «ЕЗ - гэта самы вялікі сусветны рынак. Ёсць цікавасць у тым, каб транзіт энергіі і транспарту праходзіў праз Беларусь без перашкодаў», - патлумачыла яна. Дыпламатка таксама падкрэсліла, што ЕЗ чакае ад Беларусі «рашучых крокаў па шляху прыватызацыі і адкрыць сваю эканоміку». «Гэта дапаможа прыцягнуць тэхналогіі і прамыя замежныя інвестыцыі», - лічыць М. Мора. «Узаемадзеянне ЕЗ з Беларуссю знаходзіцца ў залежнасці ад намаганняў Беларусі па правядзенні эканамічных і палітычных рэформаў», - рэзюмавала М. Мора.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках