16 лiстапада 2024, Субота, 4:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тарыфную стаўку павысяць з кастрычніка

34
Тарыфную стаўку павысяць з кастрычніка

Тарыфную стаўку першага разраду ў Беларусі плануецца павысіць з 1 кастрычніка.

Аб гэтым заявіў учора на прэс-канферэнцыі намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Сяргей Румас.

«З улікам прагназуемых тэмпаў інфляцыі да канца года ўрад плануе прыняць дадатковыя крокі па падтрыманні прыбыткаў бюджэтнікаў, - праінфармаваў віцэ-прэм'ер. - У бліжэйшы час на разгляд кіраўніка дзяржавы будуць унесеныя прапановы аб павышэнні з 1 кастрычніка 2011 г. тарыфнай стаўкі першага разраду для аплаты працы ў бюджэтнай сферы».

Намеснік кіраўніка ўрада звярнуў увагу на тое, што ў кастрычніку адначасова з новым заробкам будзе выплачаная і індэксацыя за верасень, перадае БелТА.

Акрамя гэтага, з 1 лістапада ў бюджэтнай сферы будуць уведзены дадатковыя дыферэнцыяльныя даплаты па кожным з разрадаў адзінай тарыфнай сеткі. «Адпаведная норма аб увядзенні такіх даплат прадугледжаная ў прапановах ўрада, якія ў комплексе будуць унесеныя на разгляд кіраўніка дзяржавы», - дадаў Сяргей Румас.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках