16 лiстапада 2024, Субота, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марына Адамовіч: Гэта катаванні і бесчалавечнае абыходжанне

21
Марына Адамовіч: Гэта катаванні і бесчалавечнае абыходжанне

Грамадзянская жонка кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч заявіла, што ў дачыненні да палітыка ў папраўчай калоніі ў Шклове прымяняюцца катаванні.

Як заявіла БелаПАН Марына Адамовіч, каля двух месяцаў ад Статкевіча не паступала ніякай інфармацыі. «На сённяшні дзень ніякая інфармацыя ад яго не прыходзіць. Вызваленыя хлопцы сведчаць, што яго пад канвоем водзяць нават у сталовую. Я не ведаю, што там увогуле адбываецца. Ад яго быў кароткае, адну хвіліну, тэлефанаванне бацьку і такое самае кароткае тэлефанаванне дачцэ. Мне яму тэлефанаваць не дазваляюць, лістоў няма наогул», - адзначыла Адамовіч.

Па ейных словах, у Мікалая Статкевіча баліць рука, але яму прызначылі верхнія нары, куды забрацца з адной здаровай рукой вельмі праблематычна. Акрамя таго, адміністрацыя перашкаджае заключэнню іхняга шлюбу, матывуючы тым, што заява ад Статкевіча страцілася.

«Да яго прымяняецца бесчалавечнае абыходжанне. Па міжнародных вызначэннях гэта можна назваць катаваннямі , - кажа Адамовіч.

Яна выказвае падзяку магілёўскім праваабаронцам, якія спрыяюць распаўсюджванню інфармацыі аб Статкевіч.

У сваю чаргу, як заявіла БелаПАН дэмакратычная актывістка Крысціна Шацікава, актывісты дэмакратычных рухаў Магілёва аформілі Мікалаю Статкевічу падпіску на часопіс Arche, адправілі яму каля двух дзесяткаў паштовак са словамі падтрымкі і інфармацыяй аб тым, што лісты ад асуджанага не даходзяць.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках