15 лiстапада 2024, Пятніца, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саннікава і Дашкевіча мяняюць месцамі?

9
Саннікава і Дашкевіча мяняюць месцамі?

Андрэй Саннікаў цяпер, магчыма, знаходзіцца ў Магілёўскім СІЗА.

Пра гэта Ірыне Халіп, жонцы кандыдата ў прэзідэнты, паведамілі ў ДВП МУС Беларусі.

Афіцыйнага пацверджання ў СІЗА Магілёва адвакату палітыка атрымаць пакуль не атрымалася.

Як паведаміла Ірына Халіп charter97.org, увесь гэты час Андрэй Алегавіч знаходзіўся ў Віцебскім цэнтрале, хоць міліцэйскія чыноўнікі запэўнівалі, што палітвязня ўжо этапавалі ў Магілёў (20 верасня ў Наваполацкай калоніі Саннікава ўжо не было).

Былы палітвязень Аляксандр Атрошчанкаў расцэньвае ўмовы ўтрымання ў такіх установах як катаванне: жудасная перанаселенасць і антысанітарыя, сухоты.

«Пра віцебскі цэнтрал мне распавядалі жудасныя рэчы. Нават звычайных зняволеных там жорстка збіваюць за найменшую правіннасць ці каб выбіць яўку з пакаяннем. Арсенал і дасканаласць сродкаў ўздзеяння і здзекаў можа ўразіць самае хворае ўяўленне», кажа Атрошчанкаў.

«Не магу прыняць да веры іхнія словы, што ён насамрэч у Магілёве. Усё гэта падобнае да шантажу і дэманстратыўнага цынізму», заявіла жонка палітыка.

У той жа час з Магілёва ў Віцебск, па непацверджанай інфармацыі, быў этапаваны лідэр «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках