15 лiстапада 2024, Пятніца, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэя Саннікава забіваюць у магілёўскай турме

327
Андрэя Саннікава забіваюць у магілёўскай турме

(абноўлена) Кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава забіваюць у прамым сэнсе гэтага слова ў Магілёўскім СІЗА.

Паводле інфармацыі charter97.org, Саннікава змясцілі ў так званую прэс-хату і да яго прымяняюцца ўсе метады ціску.

Прэс-хата - гэта камера ў турме, дзе кіруе бязмежжа, якое адмыслова падтрымліваецца адміністрацыяй і куды чалавека закідваюць з тым, каб здзекаваннямі, збіццём, катаваннямі прымусіць даць пэўныя паказанні ці проста зламаць.

Андрэя Саннікава даставілі ў Магілёў толькі ў нядзелю, 25 верасня. Да гэтага ён знаходзіўся ў сумна знакамітым Віцебскім цэнтрале, дзе перасякаўся з іншым палітвязням Зміцерам Дашкевічам. Як у Віцебскім, так і ў Магілёўскім СІЗА Саннікаў настойваў на наведванні лекара, але яму было адмоўлена. Акрамя таго, адміністрацыя абодвух СІЗА адмовілася забяспечыць права палітвязня на сустрэчу з адвакатам.

Толькі ў панядзелак сям'і Андрэя Саннікава атрымалася ўсталяваць ягонае месцазнаходжанне, і да яго адразу ж выехаў адвакат. Пасля сустрэчы са сваім падабаронным адвакат напісаў заяву на імя начальніка Магілёўскага СІЗА № 4 з патрабаваннем забяспечыць бяспеку вязня сумлення, таму што, па словах кандыдата ў прэзідэнты, маецца пагроза ягонаму жыццю і здароўю. Нагадаем, што яшчэ ў СІЗА на Валадарскага яго пра гэта папярэджвалі іншыя зняволеныя.

Ад Андрэя Саннікава пакуль не патрабуюць падпісання якіх-небудзь папер, аднак цалкам відавочна, што ціск на яго аказваецца з мэтай, каб ён напісаў прашэнне аб памілаванні.

Пры гэтым «спецыяльна навучаныя» зняволеныя ў так званай прэс-хаце ўвесь час кажуць Саннікаву, што ў Бабруйскай калоніі яму «будзе яшчэ горш». Ёсць небяспека, што ён наогул можа не даехаць да Бабруйска.

Напісаць каментар 327

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках