16 лiстапада 2024, Субота, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі эканамічны цуд: беспрацоўе - 0,7%

28
Беларускі эканамічны цуд: беспрацоўе - 0,7%

Скарыстацца дапамогай дзяржавы ў пошуку працы вырашыліся толькі 0,7% эканамічна актыўнага насельніцтва.

У эканоміцы Беларусі ў студзені-жніўні гэтага года былі занятыя 4 млн. 657,8 тыс. чалавек.

Як паведаміла БелТА прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кандраценка, гэта на 0,1% менш, чым у студзені-жніўні мінулага года.

Колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, на канец жніўня бягучага года склала 31,5 тыс. чалавек - на 18,5% менш, чым год таму. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец жніўня 2011 склаў 0,7% ад эканамічна актыўнага насельніцтва (на канец жніўня 2010-га - 0,8%).

Арганізацыямі рэспублікі (без суб'ектаў малога прадпрымальніцтва недзяржаўнай формы ўласнасці) у студзені-жніўні былі прынятыя на працу 569,2 тыс. чалавек, у тым ліку на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы - 38,8 тыс. чалавек. Звольненыя па розных прычынах за восем месяцаў 608,4 тыс. чалавек. З іх 7,6% былі звольненыя за прагул і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны, 0,9% - у сувязі з скарачэннем колькасці або штату працаўнікоў, ліквідацыяй арганізацый.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках