15 лiстапада 2024, Пятніца, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Дашкевіч прыбыў у Глыбоцкую калонію

9
Зміцер Дашкевіч прыбыў у Глыбоцкую калонію

Лідэр «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч пераведзены ў Глыбоцкую калонію.

Апавяшчэнне аб пераводзе палітвязня ў Глыбокае адвакатка Марына Кавалеўская атрымала ўчора з Дэпартамента выканання пакаранняў МУС.

Пра гэта паведаміў «Беларускаму партызану» бацька нявесты Зміцера Дашкевіча - Уладзімір Палажанка. Пасля выступаў у прэсе напярэдадні і абвяшчэння, што адвакатка едзе ў Віцебск на сустрэчу з падабаронным, у той жа дзень прыйшло паведамленне, што Зміцера Дашкевіча перавялі ў Глыбокае. Сёння раніцай адвакатка Марына Кавалеўская накіравала ў адміністрацыю калоніі тэлеграму з патрабаваннем забяспечыць палітвязню «абарону і нармальнае ўтрыманне». 28 верасня Марына Кавалеўская едзе ў Глыбокае.

Інфармацыя, што Зміцера Дашкевіча пераводзяць з папраўчай калоніі ў Горках ў іншую ўстанову, з'явілася ўвечары 20 верасня.

13 верасня адвакатку Зміцера Дашкевіча выклікалі ў калонію для ўдзелу ў судовым працэсе па справе аб змене лідэру «Маладога фронту» месца адбывання пакарання з калоніі на турму закрытага тыпу па абвінавачванні «ў злосных парушэннях ўмоваў утрымання», аднак на месцы высветлілася, што суд не адбудзецца.

У той жа дзень Дашкевіч абвясціў галадоўку на знак пратэсту. Ён патрабаваў ад адміністрацыі калоніі забяспечыць нармальныя ўмовы ўтрымання ў штрафным ізалятары і вярнуць яму Біблію.

У мінулы чацвер Зміцер Дашкевіч знайшоўся ў Віцебскім СІЗА. Таварышы Дашкевіча па «Маладым фронце» звязваюць ягоны перавод з канфліктам, які склаўся ў вязня з адміністрацыяй Горацкай калоніі. Пасля абвяшчэння, што 27 верасня адвакатка Марына Кавалеўская едзе ў Віцебск, Зміцера Дашкевіча тут жа перавялі ў Глыбокае.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках