16 лiстапада 2024, Субота, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У дакументах «Усходняга партнёрства» будзе спецпараграф па Беларусі

2
У дакументах «Усходняга партнёрства» будзе спецпараграф па Беларусі

Сітуацыі ў Беларусі і ва Украіне будуць адлюстраваныя ў дакуменце саміту «Усходняга партнёрства», заяўляюць у Брусэлі.

Суд над экс-прэм'ерам Украіны Юліяй Цімашэнка і сітуацыя ў Беларусі, у сувязі з пераследам апазіцыі, праваабаронцаў і грамадзянскіх актывістаў, будуць у ліку тэм саміту «Усходняга партнёрства», які распачынаецца ў чацвер у Варшаве, паведаміла «Інтэрфаксу» афіцыйны прадстаўнік кіраўніка знешнепалітычнай службы ЕЗ Мая Кочыянчыч.

«Я мяркую, што ў дакуменце саміту будуць спецыяльныя пункты па Украіне і Беларусі», - сказала М. Кочыянчыч.

Яна таксама пацвердзіла, што на гэтым саміце мяркуецца даць старт перамовам аб пагадненнях аб асацыяцыі з Грузіяй і Малдовай.

«Мы спадзяемся, што гэта адбудзецца нараўне з фіналізацыяй адпаведных перамоваў з Украінай», - адзначыла прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства ЕЗ.

Краінамі-удзельніцамі праграмы ЕЗ «Усходняе партнёрства» з'яўляюцца Беларусь, Украіна, Малдова, Грузія, Азербайджан і Арменія.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках