16 лiстапада 2024, Субота, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Джонсан: Нам патрэбны адзіны фронт па Беларусі

14
Амбасадар Джонсан: Нам патрэбны адзіны фронт па Беларусі

Амбасадар ЗША ў АБСЕ Дэвід Джонсан ў ходзе двухбаковай сустрэчы з беларускай апазіцыяй адзначыў:

«Прайшло шмат пазітыўных зменаў у свеце, але, на жаль, гэта не адносіцца да Менска. Абнадзейвае, што ў беларускай апазіцыі ёсць узгодненая пазіцыя. Добра таксама, што вы глядзіце наперад, што вы маеце пазітыўную альтэрнатыву для новай Беларусі.

Мы гатовыя і будзем працаваць на агульную з Еўразвязам пазіцыю па Беларусі. Тут нам патрэбны адзіны фронт».

Як паведамляе прэс-служба АГП, кажучы аб будучай канферэнцыі па чалавечым вымярэнні, амерыканскі дыпламат сказаў: «Для мяне самы важны вынік мерапрыемства - калі б па ягоных выніках вы змаглі рэалізаваць свае канстытуцыйныя магчымасці».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках