16 лiстапада 2024, Субота, 1:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ежы Бузэк: Еўразвяз, які паверыў Лукашэнку, выглядае недарэчна

28
Ежы Бузэк: Еўразвяз, які паверыў Лукашэнку, выглядае недарэчна

Пасля 19 снежня 2010 года Еўразвяз, які паверыў абяцанням беларускіх уладаў, выглядае недарэчна.

Пра гэта заявіў у эксклюзіўным інтэрв'ю БелаПАН старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк.

«Але ўсё ж мы ніколі не пакінем надзею, што ў Беларусі адбудуцца станоўчыя змены, - сказаў ён. - Мы павінныя захоўваць аптымізм і марыць аб лепшым. У Польшчы мы таксама доўга чакалі пераменаў, і нашыя мары сталі рэальнасцю. Сёння вы таксама пакуль толькі марыце, але праз некалькі гадоў вашыя мары спраўдзяцца».

Бузэк падкрэсліў, што ЕЗ нягледзячы ні на што разьлічвае на перамены ў Беларусі. «Мы спадзяемся, але пры гэтым павінныя быць вельмі асцярожнымі», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках