15 лiстапада 2024, Пятніца, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саннікава этапавалі з Магілёўскай турмы

41
Саннікава этапавалі з Магілёўскай турмы

Кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава этапавалі з магілёўскай турмы № 4 невядома куды.

Пра гэта паведаміў дзяжурны. Па тэлефоне ён заявіў «Радыё Свабода», што такога зняволенага ў турме няма. На пытанне, куды Андрэя Саннікава этапавалі - міліцыянт не адказаў.

На сустрэчы 27 верасня начальнік турмы Аляксандар Ламаза казаў журналістам, што этапаванне Саннікава можа адбыцца да канца гэтага тыдня. Наступным месцам зняволення, па словах турэмшчыка, павінен быць Бабруйск - так напісана ў суправаджальным лісце.

Пра тое, што Андрэй Саннікаў у Магілёўскай турме № 4 стала вядома 26 верасня. За гэты час зняволены палітык два разы сустракаўся з адвакатам. У магілёўскую турму яго этапавалі з Наваполацкай калоніі.

Улічваючы неаднаразовыя пагрозы ягонаму жыццю і здароўю, Андрэй Саннікаў адмаўляўся ад этапавання да атрымання пераканаўчых гарантый бяспекі і ліквідацыі пагрозы ягонаму жыццю і здароўю, штучна створаных Дэпартаментам выканання пакаранняў і адміністрацыямі СІЗА № 2 горада Віцебска і Магілёўскай турмы № 4.

Нагадаем, што жонка Андрэя Саннікава Ірына Халіп заявіла на прэс-канферэнцыі ў Менску, што этапаванне кандыдаа ў прэзідэнты з Наваполацкай калоніі ў Бабруйскую доўжыцца ўжо амаль два тыдні. На Андрэя Саннікава здзяйсняецца ціск. Яго пагражаюць забіць як падчас перасылкі, так і непасрэдна ў Бабруйскай калоніі. Відавочна, што мэта такога ціску - прымусіць палітвязня напісаць прашэнне аб памілаванні.

13 мая кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава асудзілі на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках