16 лiстапада 2024, Субота, 1:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меркель: Беларусь ідзе назад

20
Меркель: Беларусь ідзе назад

Канцлер Германіі Ангела Меркель лічыць, што Беларусь не толькі не прасоўваецца на шляху дэмакратызацыі, але ідзе назад.

«Павінная адзначыць, на жаль, што Беларусь у сваім развіцці ідзе назад. Учора ўвечары я гутарыла з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі, і павінная сказаць, што адносіны рэжыму да апазіцыі з'яўляюцца абсалютна недапушчальнымі», - сказала канцлер Германіі журналістам сёння на саміце Усходняга партнёрства ў Варшаве.

«На дадзены момант мы бачым няшмат у дачыненні да дэмакратызацыі. Калі яна будзе мець месца, то мы, натуральна, будзем намагацца падтрымаць Беларусь. Але тое, што я пачула ўчора, калі быць зусім сумленнай, не гучала вельмі аптымістычна», - цітірует Ангелу Меркель «Радыё Свабода».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках