16 лiстапада 2024, Субота, 2:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вернер Хоер: «Мы заклапочаныя пагрозамі фізічнай расправы над палітвязнямі»

3
Вернер Хоер: «Мы заклапочаныя пагрозамі фізічнай расправы над палітвязнямі»

Дзяржаўны міністр Германіі асудзіў наяўнасць палітвязняў у Беларусі.

«Федэральны ўрад Германіі рэзка асуджае той факт, што ў Беларусі палітвязні ўсё яшчэ знаходзяцца ў турмах. Гэта супярэчыць дэмакратычным прынцыпам, якія існуюць у Германіі і Еўропе і якія будуць зноў пацверджаныя на саміце «Усходняга партнёрства».

З вялікай заклапочанасцю мы сочым за пераканаўчымі паведамленнямі аб умовах ўтрымання палітвязняў у турмах Беларусі, у прыватнасці аб нездавальняючым медыцынскім абслугоўванні, інфармацыйнай блакадзе, пагрозах фізічнай расправы і псіхалагічным ціск», - заявіў у Берліне дзяржаўны міністр Федэральнага міністэрства замежных справаў Германіі Вернер Хоер ў адказ на апошнія паведамленні аб дрэнных умовах ўтрымання палітвязняў у турмах Беларусі.

«Федэральны ўрад настойліва заклікае беларускія ўлады да выканання ўзятых на сябе міжнародных абавязальніцтваў у дачыненні да ўсіх зняволеных, а таксама да неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў, якія яшчэ знаходзяцца ў турмах», - цытуе прэс-служба амбасады Германіі ў Беларусі заяву Вернера Хоера.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках