15 лiстапада 2024, Пятніца, 21:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ патрабуе ад Чэхіі выдачы Міхалевіча

60
КДБ патрабуе ад Чэхіі выдачы Міхалевіча

У гарадской пракуратуры Прагі адбылося папярэдняе знаёмства са справай аб экстрадыцыі экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Алеся Міхалевіча.

Знаходзячыся пад следствам і пад падпіскай аб нявыездзе пасля падзеяў 19 снежня 2010 года, ён таемна пакінуў Беларусь і папрасіў палітычнага прытулку ў Чэхіі. Палітык распавёў аб катаваннях і жорсткім абыходжанні, якому падвяргаўся ў ізалятары КДБ:

- Гэтая справа яшчэ будзе перададзеная пракуратурай у суд. Але сёння я меў магчымасць азнаёміцца ​​з афіцыйнай заявай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, даведацца, якія падставы ў іх ёсць для таго, каб патрабаваць маёй выдачы. Паглядзеў поўны камплект дакументаў, якія беларуская пракуратура накіравала ў Чэхію з просьбай маёй выдачы для наступнага суда. Што вельмі здзівіла: там гаворыцца, што Рэспубліка Беларусь гарантуе, што да мяне не будуць прымяняцца катаванні, антычалавечыя метады абыходжання, - паведаміў палітык «Радыё Рацыя».

Па словах Алеся Міхалевіча, відавочна, што пракуратура Беларусі такім чынам адрэагавала на ягоную заяву аб катаваннях у следчым ізалятары КДБ.

Міхалевіч выклаў пракуратуры свае аргументы таго, чаму запыт беларускага боку павінен быць адхілены. Ён нагадаў, што Міністэрствам унутраных справаў Чэхіі яму прысвоены статус палітычнага ўцекача. «Я ўпэўнены, што падчас суду ніякіх нечаканасцяў не будзе», - сказаў палітык.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках