25 снежня 2024, Серада, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Lietuvos rytas»: У працоўную групу па справе Бяляцкага ўваходзіць чыноўніца, якая яго выдала

4
«Lietuvos rytas»: У працоўную групу па справе Бяляцкага ўваходзіць чыноўніца, якая яго выдала

Новыя скандальныя падрабязнасці справы беларускага праваабаронца публікуе літоўская прэса.

У спецыяльнай працоўнай групе, якая займаецца расследаваннем абставінаў перадачы беларускім уладам банкаўскіх дадзеных праваабаронца Алеся Бяляцкага, Міністэрства юстыцыі прадстаўляе чыноўніца, якая падпісала дакументы, цытуе «Радыё Свабода» газету «Lietuvos rytas».

Ад Міністэрства юстыцыі ў камісію ўваходзяць віцэ-міністр Томас Вайткявічус, намеснік Дэпартамента міжнароднага права Дарыус Жыліс і кіраўніца аддзела юрыдычнай супрацоўніцтва гэтага Дэпартамента Андрадэ Баеван.

Менавіта Баеван, піша «Lietuvos rytas», была адной з чыноўніц, якая падпісала дакументы аб перадачы дадзеных беларускага праваабаронца. Другі подпіс належыць супрацоўніцы таго самага аддзела Томе Мілешкайтэ.

Прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс 18 жніўня загадаў стварыць міжведамасную працоўную групу на чале з дарадцам Лаймонаамс Талат-Келпшэй. Камісія павінная расследаваць абставіны перадачы банкаўскай інфармацыі Алеся Бяляцкага афіцыйнаму Менску.

Кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйных памерах. Бяляцкаму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Бяляцкага затрымалі 4 жніўня. Ён знаходзіцца ў турме на вуліцы Валадарскага.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках