26 снежня 2024, Чацвер, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэжавю. Макей зноў збірае «пасядзелкі»

15
Дэжавю. Макей зноў збірае «пасядзелкі»

Пасяджэнне так званага Грамадска-кансультатыўнага савета (ГКС) пры Адміністрацыі прэзідэнта запланаванае на трэцюю дэкаду верасня.

Пра гэта паведаміў БелаПАН старшыня праваабарончага грамадскага аб'яднання «Беларускі Хельсінкскі камітэт», сябар савета Алег Гулак.

Па ягоных словах, 6 верасня адбылася сустрэча сябраў працоўнай групы ГКС з кіраўніком Адміністрацыі Уладзімірам Макеем. «На сустрэчы мы абмеркавалі канчатковую рэдакцыю рэгламенту працы ГКС, змены ў гэты рэгламент, а таксама змены ў персанальны склад ГКС. Мы канчаткова ўтрэслі ўсе пытанні і дамовіліся, што ў трэцяй дэкадзе верасня адбудзецца пасяджэнне ГКС. Яно будзе прысвечанае ролі грамадзянскай супольнасці і яе функцыянаванню ў Беларусі», - сказаў Гулак.

Змены ў рэгламент працы ГКС, па словах Гулака, датычацца стварэння працоўных груп пры ГКС. «У гэтыя працоўныя групы ўвойдуць сябры савета і запрошаныя эксперты. Гэтыя групы будуць працаваць у перапынках паміж пасяджэннямі ГКС. Такім чынам, будзе забяспечаная бесперапыннасць працы ў межах савета», - адзначыў Гулак.

Што тычыцца змяненняў у персанальным складзе ГКС, то Гулак адзначыў, што гэтыя змены будуць бачныя толькі на пасяджэнні ГКС.

Пры гэтым Гулак не звязвае аднаўленне працы ГКС з нядаўнімі выказваннямі Аляксандра Лукашэнкі аб гатовасці пачаць дыялог з канструктыўнымі сіламі ў Беларусі. «Гэтае пытанне мы наўпрост задалі Макею. Адказ мы атрымалі ў тым ключы, што савет - гэта свая пляцоўка, а дыялог - іншая справа. Акрамя таго, я хачу адзначыць, што праца па аднаўленні дзейнасці ГКС была пачатая прыкладна за месяц да таго, як Лукашэнка заявіў аб дыялогу», - сказаў Гулак.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках