25 снежня 2024, Серада, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ствараецца Еўрапейскі фонд у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі

9
Ствараецца Еўрапейскі фонд у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі

Кіраўнікі парламенцкіх камісій па міжнародных справах краін-прадстаўніц ЕЗ на сустрэчы ў Варшаве заклікалі Еўракамісію неадкладна выпрацаваць «механізмы супрацоўніцтва з недэмакратычнымі краінамі».

У сумеснай заяве ўдзельнікаў сустрэчы гаворыцца пра тое, што дамовы аб прававой дапамозе з недэмакратычнымі краінамі «не могуць выкарыстоўвацца для рэпрэсій і пераследу палітычных апанентаў у гэтых дзяржавах», перадае «Радыё Свабода».

«Вельмі важна, каб Беларусь была вольнай краінай, і каб не было магчымасці выкарыстоўваць такія звесткі для палітычных мэтаў», - заявіў адзін з удзельнікаў сустрэчы, старшыня камісіі па замежных справах літоўскага Сейма Эмануэліс Зінгерыс.

У сваю чаргу старшыня міжнароднай камісіі польскага Сейма Анджэй Халіцкі паведаміў, што ў хуткім часе ўзнікне Еўрапейскі фонд у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі. Па ягоных словаў, у гэтым запэўніла напярэдадні вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках