15 лiстапада 2024, Пятніца, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь працягне прапампоўку азербайджанскай нафты

1
Беларусь працягне прапампоўку азербайджанскай нафты

Беларусь у 2012 годзе не плануе адмаўляцца ад паставак азербайджанскай нафты па магістральных трубаправодах праз тэрыторыю Украіны, нягледзячы на ​​паляпшэнне ўмоваў паставак нафты з Расеі.

Аб гэтым заявіў генеральны дырэктар ТАА «БНК-Украіна» Мікалай Васілевіч, перадае БелТА.

«Улічваючы энэргазалежнасьць Беларусі ад паставак нафты, а таксама адну з прыярытэтных задач, пастаўленых Прэзідэнтам Беларусі ў плане дыверсіфікацыі паставак дадзенага рэсурсу, прапампоўку азербайджанскай нафты па нафтаправодзе Адэса-Броды, роўна як і дастаўку венесуэльскай нафты марскім транспартам праз эстонскі порт Мууга, і ў далейшым плануецца ажыццяўляць незалежна ад паставак трубавай расейскай нафты», - заявіў Мікалай Васілевіч.

Па ягоных словах, у студзені-лістападзе 2011 года праз тэрыторыю Украіны было транспартавана ў Беларусь па трубаправодах каля 980 тыс. т нафты гатунку Azeri light, якая пастаўляецца па своп-кантрактах паміж Беларуссю, Азербайджанам і Венесуэлай.

«Па нашых разліках, у цэлым за год аб'ём прапампоўвання складзе крыху больш за 1 млн. т. Што тычыцца планаў на 2012 год, то яны ў цяперашні час знаходзяцца ў стадыі разгляду», - сказаў Мікалай Васілевіч.

Беларусь, згодна са своп-кантрактамі паміж Беларускай нафтавай кампаніяй, венесуэльскай PDVSA і Дзяржаўнай нафтавай кампаніяй Азербайджанскай Рэспублікі (ГНКАР), імпартуе нафту маркі Azeri light па сістэме магістральных нафтаправодаў. Акрамя таго, ажыццяўляліся прамыя пастаўкі венесуэльскай нафты маркі Santa Barbara.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках