15 лiстапада 2024, Пятніца, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cергея Каваленку змясцілі ў карцэр

5
Cергея Каваленку змясцілі ў карцэр

Як стала вядома маці зняволенага віцебскага актывіста, Сяргея Каваленку, які 24-я суткі трымае галадоўку пратэсту, тыдзень таму змясцілі ў карцэр.

Прадстаўнік адміністрацыі следчага ізалятара адмовіўся патлумачыць Лідзіі Каваленка, на якой падставе сына «ізалявалі».

«Я панесла перадачу - рэчы для Сяргея. І тут дзяжурны мне кажа, што Сяргей у карцэры. Калі? За што? Толькі ўчора адвакат сустракаўся з Сяргеем і казаў, што той проста ў камеры-адзіночцы. Значыць, і адвакату не паведамілі праўду?» - абураецца маці зняволенага.

«Ён сказаў, што прычыну не назаве, каб яна не патрапіла ў мае «інтэрв'ю». Напэўна, у СІЗА ведаюць, што наша сям'я аб усіх навінах распавядае журналістам... Начальнік заявіў, што было нейкае парушэнне з боку Сяргея, але якое - скажа толькі свайму начальству. Я баюся, што парушэнне - гэта каб ўскладніць становішча майго сына, супраць якога і так ўзбуджаная крымінальная справа за парушэнне рэжыму падчас «хатняй хіміі», прысуджанай за бел-чырвона-белы сцяг, які ён вывесіў на навагодняй ёлцы», - сказала маці Сяргея.

Лідзія Каваленка занесла ў СІЗА заяву, што яна патрабуе вызваліць сына або перавесці яго ў медыцынскую ўстанову - уся сям'я занепакоеная станам здароўя Сяргея, які ўжо 24-я суткі галадае на знак пратэсту супраць крымінальнага абвінавачвання ў парушэнні рэжыму. Згодна з артыкулам 415 яму пагражае да 3-х гадоў турэмнага зняволення.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках