15 лiстапада 2024, Пятніца, 15:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да Саннікава зноў не пусцілі адваката

26
Да Саннікава зноў не пусцілі адваката

Стаўленне да палітвязняў стала яшчэ больш жорсткім.

Сёння адвакат кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Андрэй Варвашэвіч наведаў калонію «Віцьба-3», аднак яму адмовілі ў сустрэчы з падабаронным. Юрысту зноў заявілі, што ідзе нейкая праверка па факце нібыта заявы Саннікава, што ў турме ягонаму жыццю пагражае небяспека.

Сваякі палітвязня лічаць гэтую прычыну надуманай. Ужо больш за два месяцы з Андрэем Саннікавым не могуць сустрэцца ні адвакаты, ні блізкія.

«Улічваючы ізаляцыю Андрэя і сённяшні прысуд Мікалаю Статкевічу можна сказаць, што адбываецца ўзмацненне жорсткасці стаўлення да палітычных зняволеных, узмацняецца ціск на іх. Улады выкарыстоўваюць тактыку поўнай ізаляцыі палітвязняў. Падобна да таго, што яны самі не думалі, што апынуўшыся ў турмах гэтыя людзі не толькі не зламаюцца, але і стануць маральнымі аўтарытэтамі для ўсіх», - сказала ў інтэрв'ю сайту charter97.org жонка Саннікава Ірына Халіп.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках