15 лiстапада 2024, Пятніца, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ забароніць уезд яшчэ 135 хаўруснікам Лукашэнкі

51
ЕЗ забароніць уезд яшчэ 135 хаўруснікам Лукашэнкі

Еўразвяз плануе ў бліжэйшы час пашырыць санкцыі ў дачыненні да Беларусі.

Аб гэтым заявіў 12 студзеня на паседжанні камітэта па пытаннях замежных спраў Еўрапарламента дырэктар па пытаннях Расеі, Усходняга партнёрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Гунар Віганд, перадае УНІАН.

«Я спадзяюся, што мы можам хутка дасягнуць згоды з краінамі-сябрамі адносна гэтага ў бліжэйшыя тыдні», - сказаў Віганд.

У прыватнасці, па словах дыпламата, ЕЗ разглядае пытанне аб уключэнні ў спіс беларускіх службовых асоб, якім забаронены ўезд у ЕЗ і чые актывы павінныя быць замарожаныя, яшчэ 135 асоб.

Акрамя таго, як стала вядома украінскаму агенцтву з дыпламатычных крыніц, разглядаецца магчымасць пашырэння пераліку беларускіх прадпрыемстваў, чые актывы будуць замарожаныя і аперацыі з якімі будуць забароненыя. «Будзе адно ці некалькі новых прадпрыемстваў», - сказаў суразмоўца УНІАН.

Па словах крыніцы ў дыпламатычных колах, таксама плануецца змяніць крытэрыі ўвядзення санкцыяў і пашырэння пералікаў. «Калі раней гэта было звязана выключна з падзеямі пасля 19 снежня 2010 года, то цяпер гэта будзе супраць усіх тых, хто аказвае ціск на праваабаронцаў, журналістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці», - сказаў суразмоўца ўкраінскага агенцтва.

Рашэнне аб пашырэнні санкцый можа быць ухваленае на паседжанні Савета замежных спраў ЕЗ 23 студзеня, адзначыла крыніца.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках