15 лiстапада 2024, Пятніца, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніка незалежнага прафсаюза на «Граніце» пазбавілі правоў

21

З-за гэтага ён можа страціць працу, бо працуе кіроўцам самазвала.

Кіраўнік стваранай на прадпрыемстве «Граніт» (Мікашэвічы) ячэйкі Беларускага незалежнага прафсаюзу Алег Стахаевіч на паўгады пазбаўлены пасведчання кіроўцы.

Як паведаміў БелаПАН Стахаевіч, 10 студзеня яго выклікалі ў ДАІ, дзе склалі пратакол у сувязі з тым, што ён нібыта не прапусціў пешахода і стварыў аварыйную сітуацыю. 14 студзеня ў Дзяржаўтаінспекцыі ў Лунінцы была разгледжаная справа аб парушэнні Стахаевічам правілаў дарожнага руху. Стахаевіча пазбавілі правоў на кіраванне аўто на пагады і выпісалі штраф у шэсць базавых велічынь.

Па словах Стахаевіча, сведкамі выступалі два чалавекі, якія нібыта бачылі, як ён не прапусціў жанчыну сталага ўзросту. «Пры гэтым ейных паказанняў чамусьці няма», - падкрэсліў Стахаевіч, які сцвярджае, што не здзяйсняў падобнага парушэння.

Стахаевіч паведаміў, што разам з адвакатам будзе спрабаваць абскардзіць рашэнне ДАІ.

Нагадаем, у канцы снежня некалькі сотняў супрацоўнікаў РУВП «Граніт» напісалі заявы аб выхадзе з дзеючай на прадпрыемстве прафсаюзнай арганізацыі. Незадаволеныя сваім заробкам і стаўленнем з боку адміністрацыі працоўныя вырашылі стварыць новую незалежную прафсаюзную ячэйку БНП. 26 снежня на імя гендырэктара «Граніту» быў накіраваны ліст з просьбай прадаставіць прафсаюзнай арганізацыі юрыдычны адрас, паколькі гэта неабходна для яе рэгістрацыі.

РУВП «Граніт» - горадаўтваральнае прадпрыемства ў Мікашэвічах і адно з найбуйнейшых у Еўропе па здабычы і перапрацоўцы шчыльных горных парод.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках