15 лiстапада 2024, Пятніца, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скаргу Каваленкі разгледзяць у ААН

11
Скаргу Каваленкі разгледзяць у ААН

Скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека Сяргей Каваленка падаў напярэдадні свайго змяшчэння ў віцебскі СІЗА № 2.

Такім чынам актывіст спрабуе адстаяць свае правы і прымусіць улады Беларусі адмяніць прысуд, вынесены яму за вывешванне на каляднай ёлцы ў цэнтры Віцебска бел-чырвона-белага сцяга два гады таму, паведамляе ПЦ «Вясна».

Нагадаем, 7 студзеня 2010 года, у дзень святкавання Калядаў, Сяргей Каваленка залез на ёлку, якая стаяла на плошчы Перамогі, і замацаваў на ейнай вяршыні нацыянальны сцяг. Актывіст сцвярджае, што такім спосабам ён публічна прадэманстраваў свае палітычныя перакананні.

Сяргей Каваленка лічыць несправядлівым вынесенае яму пакаранне ў выглядзе трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову, а таксама спагнанне з яго грашовых выплат у кошт кампенсацыі маральнай шкоды супрацоўнікам міліцыі і маёмаснай шкоды прадпрыемствам «Віцебскгарсвятло» і «Віцебскзеленбуд».

У Камітэт па правах чалавека ён звярнуўся пасля таго, як вычарпаў усе сродкі прававой абароны ўнутры краіны - безвынікова спрабаваў абскардзіць пастанову Кастрычніцкага райсуду Віцебска ў Віцебскім абласным судзе і Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках