26 снежня 2024, Чацвер, 8:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У апараце Грыбаўскайтэ адмаўляюць сустрэчу з беларускімі чыноўнікамі

12
У апараце Грыбаўскайтэ адмаўляюць сустрэчу з беларускімі чыноўнікамі

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ ў нядзелю 15 студзеня ніякіх сустрэч не праводзіла.

Яе наогул не было ў прэзідэнтуры, сцвярджае дарадца прэзідэнта Літвы Ёланта Гужайтэ Квінтус.

«Нядзеля была непрацоўным днём. І тут, у прэзідэнтуры, не было ніякіх працоўных сустрэч», - сцвярджае Ёланта Гужайтэ Квінтус у інтэрв'ю «Еўрарадыё».

- Не было афіцыйных сустрэч. І неафіцыйных таксама не было?

- Так, не было. Вакол нас Стары горад. І тут машыны стаяць. Гэта нават не самая блізкая да нас вуліца. Гэта проста Стары горад, дзе гэтая машына стаіць.

Што тычыцца святла ў вокнах другога паверха Прэзідэнтуры, то, па словах дарадцы Далі Грыбаўскайтэ, хутчэй за ўсё, там проста працавалі прыбіральшчыкі, што наводзілі парадак у памяшканні. На пытанне аб тым, наколькі верагодныя таемныя перамовы паміж прэзідэнтам Літвы і прадстаўнікамі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, спадарыня Квінтус адказала так:

«У Інтэрнэце кожны мае права свабодна выказваць сваё меркаванне на любую тэму».

Нагадаем, што 16 студзеня ў Інтэрнэце з'явіліся фотаздымкі BMW X5 М з беларускімі нумарамі, прыпаркаванага недалёка ад Прэзідэнтуры Літвы. Сцвярджалася, што нумары серыі КН належаць гаражу Упраўлення справамі прэзідэнта Беларусі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках