15 лiстапада 2024, Пятніца, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саннікаў: На гэтым яны не спыняцца

44
Саннікаў: На гэтым яны не спыняцца

Журналістка Ірына Халіп 16 студзеня атрымала адразу два лісты ад мужа Андрэя Саннікава.

«У адным з іх проста такіе словы: «Абдымаю цябе, можа, хоць гэта яны прапусцяць». У другім ён піша: «Проста страціў надзею, нават адвакатаў пазбавілі, цалкам адрэзалі ад вас. Але нават на гэтым не спыняцца». Мяне вельмі пужаюць гэтыя словы. Незразумела, на чым яшчэ там «не спыняцца» і што з ім там адбываецца», - заявіла жонка кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года БелаПАН.

Па ейных словах, у лісце Саннікаў паведамляе, што не можа складаць казкі для сына, бо баіцца, што яны таксама не дойдуць.

«Ён таксама напісаў, што адпраўляў маме паштоўку да дня нараджэння, але непакоіцца, што і паштоўка можа не дайсці, і просіць мяне павіншаваць маму ад яго імя, - распавяла журналістка. - Дзень нараджэння ў Алы Уладзіміраўны быў у суботу. Атрыманы сёння ліст датаваны 13 студзеня. Ён дайшоў, а адпраўленай загадзя паштоўкі ўсё яшчэ няма».

Не прыйшоў пакуль і адказ на зварот маці Саннікава ў дэпартамент выканання пакарання МУС з просьбай прадаставіць ёй спатканне з сынам.

«На гэтым тыдні будзем звяртацца са скаргай у пракуратуру ў сувязі з тым, што ва ўсталяваны законам тэрмін (на працягу 15 дзён. - БелаПАН.) адказ на зварот не прыйшоў. Таксама пакуль няма рэакцыі па пазове, які адвакаты падалі ў віцебскі суд на дзеянні начальніка калоніі, - паведаміла Халіп. - Я разумею, што ўсе гэтыя звароты - нейкае замкнёнае кола, але нічога не рабіць мы таксама не можам. І ўсё гэтае ліставанне захоўваецца для будучыні, калі, я спадзяюся, будуць пакараныя ўсе тыя, хто парушае закон».

У канцы гэтага тыдня адзін з адвакатаў Саннікава зноў паедзе ў калонію «Віцьба-3», каб спрабаваць дамагчыся спаткання з падабаронным, паведаміла Ірына.

У маі 2011 года суд Партызанскага раёна Менска прысудзіў Андрэя Саннікава да пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за арганізацыю масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года. Адбываць пакаранне палітык павінен быў у выпраўленчай калоніі Наваполацка (Віцебская вобласць), куды прыбыў у канцы ліпеня, аднак у верасні яго без тлумачэння прычын этапавалі ў бабруйскую калонію № 2 (Магілёўская вобласць), а ў лістападзе - у «Віцьбу-3». Пры апошнім этапавання сваякі і адвакаты доўгі час не ведалі, куды менавіта накіравалі Саннікава. Яны не бачылі палітвязня з 8 лістапада.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках