15 лiстапада 2024, Пятніца, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страты прамысловых прадпрыемстваў выраслі ў 6,4 раза

2

Чыстая страта прамысловых прадпрыемстваў Беларусі ў студзені-лістападзе 2011 года склаў 3 трлн. 605,6 млрд. рублёў.

Гэта ў 6,4 разы больш, чым аналагічны паказчык 2010-га, перадае БелаПАН.

Па дадзеных Белстата, сума чыстай страты арганізацый горназдабыўчай прамысловасці склала 1,8 млрд. рублёў (на 60,3% больш), апрацоўчай прамысловасці - 566,9 млрд. (на 55% больш), вытворчасці і размеркавання электраэнергіі, газу і вады - 3 трлн. 36,9 млрд. (у 15,5 раза больш).

Удзельная вага стратных прамысловых прадпрыемстваў у названы перыяд склаў 9,1% супраць 11,8% у студзені-лістападзе 2010-га. Колькасць стратных прадпрыемстваў скарацілася з 240 да 184.

Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, прац, паслуг прамысловых прадпрыемстваў за студзень-лістапад 2011 склала 17,1% (за студзень-лістапад 2010 года - 8,6%), рэнтабельнасць продажаў - 12,8% (6,9%).

Выручка ад рэалізацыі тавараў, прадукцыі, работ, паслуг арганізацый прамысловасці ў бягучых цэнах склала 308 трлн. 781,5 млрд. рублёў, што на 92,4% больш, чым у студзені-лістападзе 2010 года пры росце коштаў вытворцаў прамысловай прадукцыі за гэты перыяд у 1,6 раза.

Чысты прыбытак вырас у 3,6 раза і склаў 23 трлн. 172,8 млрд. рублёў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках