27 снежня 2024, Пятніца, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Волчак: Сенсацыйнае відэа маглі «ўкінуць» спецслужбы

31
Волчак: Сенсацыйнае відэа маглі «ўкінуць» спецслужбы

Магчыма, нехта хацеў адвесці пагрозу ад сябе на фоне кадравых чыстак.

Былы следчы Генеральнай пракуратуры Алег Волчак лічыць, што здымкі «людзей у цывільным», якія нібыта маюць дачыненне да выбуху на станцыі метро «Кастрычніцкая», выклалі ў Інтэрнэце не выпадкова.

17 студзеня ў сеціве з'явіліся фота і відэа чатырох мужчын, якія нібыта выходзілі пасля тэракту на станцыі метро «Кастрычніцкая» з боку Дома афіцэраў з ваеннай выбуховай прыладай, катушкай сапёрнага кабелю і вялікі торбай, у якой былі невядомыя вуглаватыя прадметы. Інтэрнэтчыкі пачалі падазраваць герояў здымкаў у датычнасці да выбуху.

Мяркуючы па кадрах, яны былі знятыя карэспандэнтам інфармацыйнага агенцтва БелТА. Час здымак невядомы - гэта значыць, немагчыма даведацца, праз колькі хвілін пасля выбуху гэтыя людзі ў цывільным выйшлі з метро. У той жа час бачна, што яны падымаліся па прыступках пераходу каля Дома афіцэраў перад вачыма дзесяткаў менчукоў, якія сабраліся ў раёне станцыі метро «Кастрычніцкая».

Па словах Алега Волчака, да «ўкідвання» гэтай інфармацыі могуць быць датычныя спецслужбы. Магчыма, нехта хацеў адвесці пагрозу ад сябе на фоне кадравых чыстак, якія пачаліся ў Міністэрстве ўнутраных спраў. Хто вырашыўся б «раскруціць» гісторыю з відэа на сваім сайце, калі IP-адрас могуць праверыць, разважае Алег Волчак у інтэрв'ю тэлеканалу Белсат.

Аднак пракуратура павінная ў любым выпадку праверыць гэтае відэа і вызначыць асоб, лічыць былы следчы. Твары добра бачныя, і даведацца, што гэтыя людзі неслі ў торбах, будзе зусім проста.

Заканадаўчую аснову для праверкі дае паняцце «зноў адкрытыя абставіны». Зрабіць гэта неабходна, бо ёсць людзі, асуджаныя за тэракт на смяротнае пакаранне, а інцыдэнт можа праліць святло на абставіны справы, лічыць Волчак.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках