15 лiстапада 2024, Пятніца, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнзура не прапускае лісты Мікалая Дзядка

1
Цэнзура не прапускае лісты Мікалая Дзядка

Былы палітвязень Алесь Кіркевіч скардзіцца на суровую цэнзуру ў калоніі № 15 у Магілёве.

Тут адбывае пакаранне анархіст Мікалай Дзядок, з якім ён лістуецца, паведамляе ПЦ «Вясна».

Алесь Кіркевіч паведаміў, што лісты ад зняволенага атрымлівае надзвычай рэдка, а апошні месяц так наогул не атрымаў ні аднаго. Таму складаецца ўражанне, што іх наогул не прапускаюць. Часам лісты вяртаюцца назад, асабліва калі ў канверт ўкладаеш іншы чысты канверт, альбо раздрукоўку якой-небудзь навіны.

«Карацей, - падсумаваў Кіркевіч, - у мяне складаецца ўражанне, што ў Магілёўскай калоніі № 15 ледзь ці не самая адмарожаная адміністрацыя, у іншых калоніях я такога не назіраў пакуль».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках