15 лiстапада 2024, Пятніца, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве запатрабавалі арыштаваць Куляшова

13

Беларусы Варшавы правялі акцыю пратэсту ля французскай амбасады.

Пра гэта «Еўрарадыё» распавёў адзін з удзельнікаў Зміцер Бародка.

Яны пратэставалі супраць таго, што міністр унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў бесперашкодна прыехаў у Францыю.

Нагадаем, што Куляшоў ўнесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Еўразвяза. Французскую візу ён атрымаў па просьбе Інтэрпола, які запрасіў беларускую дэлегацыю на перамовы.

У акцыі ля французскай амбасады ўдзельнічалі каля 15 чалавек. Яе ўдзельнікі патрабавалі арыштаваць беларускага міністра. Праўда, французскія дыпламаты да пікетоўцаў не выйшлі.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі «Звяз у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі» і «Еўрапейская Беларусь».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках