29 снежня 2024, Нядзеля, 9:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ пашырыць санкцыі супраць беларускай дыктатуры

18
ЕЗ пашырыць санкцыі супраць беларускай дыктатуры

Сітуацыя ў Беларусі будзе абмяркоўвацца сёння на паседжанні Рады міністраў Еўразвяза ў Бруселі.

Паседжанне пройдзе пад старшынствам вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.

Акрамя Беларусі міністры замежных спраў краін Еўразвяза плануюць абмеркаваць сітуацыю ў Іране, Бірме, Сірыі, Егіпце, на Блізкім Усходзе і ў Судане, адзначае афіцыйны сайт Рады міністраў ЕЗ.

12 студзеня дырэктар упраўлення па пытаннях Усходняга партнёрства адзінай знешнепалітычнай службы ЕЗ Гунар Віганд заявіў, што Еўразвяз збіраецца пашырыць санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў. «Я спадзяюся, што мы можам хутка дасягнуць згоды з краінамі - сябрамі ЕЗ адносна гэтага ў бліжэйшыя тыдні», - сказаў Віганд 12 студзеня на паседжанні камітэта па пытаннях замежных спраў Еўрапарламента.

Па неафіцыйнай інфармацыі БелаПАН, разглядаецца пытанне аб уключэнні ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕЗ і чые актывы павінныя быць замарожаныя, яшчэ 135 асоб.

У Еўразвязе таксама разглядаецца магчымасць пашырэння пераліку беларускіх прадпрыемстваў, чые актывы будуць замарожаныя і аперацыі з якімі будуць забароненыя.

Не выключана, што крытэрыі ўвядзення санкцый і пашырэння пералікаў будуць змененыя. Гаворка ідзе аб магчымым ужыванні санкцый не толькі да тых, хто адказны за падзеі пасля 19 снежня 2010 года, але і да чыноўнікаў, якія адказныя за ціск на праваабаронцаў, журналістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.

Рашэнне аб пашырэнні санкцый можа быць ухваленае на сённяшнім паседжанні Рады міністраў Еўразвяза.

Нагадаем, палітычнае рашэнне аб візавых і эканамічных санкцыях у дачыненні да Беларусі было прынята Радай ЕЗ 31 студзеня 2011 года. Міністры замежных спраў краін Еўразвяза зацвердзілі спіс беларускіх чыноўнікаў, адказных за парушэнні правоў чалавека падчас прэзідэнцкай кампаніі. Гэтым асобам забаронена наведваць тэрыторыю ЕЗ, а іхнія рахункі і маёмасць у краінах Еўразвяза павінныя быць замарожаныя. Першапачаткова ў спісе было 158 імёнаў. Пасля Рада ЕЗ неаднаразова пашырала гэты пералік, і цяпер ўезд у Еўразвяз забаронены больш чым 200 беларускіх чыноўнікаў.

Беларускае пытанне таксама уключанае ў парадак дня зімовай сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ), якая адкрылася 23 студзеня ў Страсбургу.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках