15 лiстапада 2024, Пятніца, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БХК падаў у Менгарсуд сваё заключэнне па «справе Бяляцкага»

2
БХК падаў у Менгарсуд сваё заключэнне па «справе Бяляцкага»

Беларускі Хельсінкскі камітэт накіраваў у Менскі гарадскі суд экспертнае заключэнне па справе старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага.

24 студзеня Менгарсуд разгледзіць касацыйную скаргу на прысуд суда Першамайскага раёна.

24 лістапада 2011 года Першамайскі суд Менску прысудзіў Алеся Бяляцкага да чатырох з паловай гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

У міжнароднай юрыдычнай практыцы такая дзейнасць («amicus curiae», з лац. - «сябар суду») выкарыстоўваецца як інструмент удасканалення прававой сістэмы. Падобныя даследаванні праваабарончых арганізацый праводзяцца не ў інтарэсах працэсуальнага боку, а як магчымасць выказаць нейтральнае меркаванне аўтараў, паведамляе БХК.

У ім утрымліваецца ўказанне на акалічнасці, якія маюць, на погляд праваабаронцаў, важнае значэнне для аб'ектыўнага вырашэння справы. БХК спадзяецца, што дадзенае заключэнне будзе ўважліва разгледжанае судом.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках