28 снежня 2024, Субота, 4:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бяляцкага пакінулі ў турме

19
Бяляцкага пакінулі ў турме

Менгарсуд пацвердзіў прысуд аб пазбаўленні волі беларускага праваабаронца Алеся Бяляцкага.

Менскі гарадскі суд таксама адхіліў хадайніцтва аб змене меры стрымання праваабаронцу Алесю Бяляцкаму і хадайніцтва абароны аб тым, каб асуджаны быў дастаўлены на судовае паседжанне.

Адвакат беларускага праваабаронца Алеся Беляцого Зміцер Лаеўскі, які прадстаўляе ягоныя інтарэсы ў ходзе разгляду касацыйнай скаргі ў Менгарсудзе, лічыць, што звесткі з замежных банкаў аб прыбытках падабароннага былі атрыманыя незаконна.

З. Лаеўскі адзначыў, што ў аснову высноваў суда першай інстанцыі былі пакладзены звесткі з банкаў Літвы і Польшчы, атрыманыя з парушэннем нормаў міжнароднага заканадаўства.

Акрамя таго, гэтыя дакументы не ўтрымліваюць подпісаў і пячатак службовых асоб банкаў і не могуць быць выкарыстаныя ў якасці доказаў. Абаронца таксама звярнуў увагу суду, што не было праведзенае выманне першасных дакументаў з банкаў і не здымаліся дадзеныя з электроннай банкаўскай базы.

Абаронца таксама падкрэсліў, што суд першай інстанцыі не меў дастатковых доказаў аб тым, што А. Бяляцкі выкарыстаў атрыманыя сродкі па ўласным меркаванні.

З. Лаеўскі дадаў, што практычна ўся маёмасць, на якую судом быў накладзены арышт, была набытая ягоным падабаронным у перыяд шлюбу, а такім чынам, з'яўляецца сумеснай уласнасцю. Між тым, меркаванне жонкі ягонага падабароннага судом даследаванае не было.

Таксама абаронца падкрэсліў, што суд выкарыстаў у якасці доказу віны Бяляцкага ліст Мінюста Беларусі, дзеянне якога на той момант спынілася.

Абаронца звярнуў увагу, што суд неправамерна здзейсніў індэксацыю на ўзровень інфляцыі сумы матэрыяльнай шкожы, нанесенай ягоным падабаронным дзяржаве.

У сваю чаргу, пракурор Кірыла Чубкавец, які прадстаўляе ў судзе бок абвінавачвання, падкрэсліў, што суд Першамайскага раёна Менска пры разглядзе справы кіраваўся доказамі, якія з'яўляюцца дастатковымі. Ён выказаўся супраць аргументаў боку абароны і яе думкі аб тым, што А. Бяляцкага варта апраўдаць, ягоныя касацыйныя скаргі задаволіць і вытворчасць па справе спыніць.

24 лістапада мінулага года суд Першамайскага суда Менска прысудзіў старшыню праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага да 4,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці нібыта за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт.243 КК).

Згодна з рашэннем суда, А. Бяляцкі таксама павінен выплаціць у якасці кампенсацыі нанесенай шкоды Br721 млн (каля $86 тыс) і Br36 млн дзяржаўнай пошліны.

18 студзеня жонка праваабаронца Наталля Пінчук перавяла на рахунак ўпраўлення юстыцыі Менгарвыканкама для суду Першамайскага раёна сабраныя грамадзянамі 757 млн 526 тыс. 717 беларускіх рублёў ($90 тыс.).

Як паведамлялася, падставай для крымінальнага пераследу А. Бяляцкага стала інфармацыя аб ягоных замежных банкаўскіх рахунках, перададзеная ў Менск чыноўнікамі Літвы і Польшчы ў межах двухбаковых пагадненняў аб прававой дапамозе. Як патлумачыў у судзе А. Бяляцкі, грошы, якія паступалі на ягоны рахунак, выкарыстоўваліся ў якасці дапамогі для праваабарончай дзейнасці.

А. Бяляцкі ўтрымліваецца ў следчым ізалятары Жодзіна.

Кіраўніцтва Еўразвяза, ЗША і міжнародных праваабарончых арганізацый лічаць вынесены яму прысуд палітычна матываваным і патрабуюць ад уладаў Беларусі безумоўнага вызвалення праваабаронца.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках