28 снежня 2024, Субота, 21:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабарончы цэнтр «Вясна» пазбавіўся офіса

27
Праваабарончы цэнтр «Вясна» пазбавіўся офіса

Паплечнікі Алеся Бяляцкага сёння пакідаюць офіс.

Пра гэта «Еўрарадыё» паведаміла калега праваабаронца Тацяна Равяка.

Па ейных словах, праваабаронцы да сённяшняга дня спадзяваліся, што разгляд касацыйнай скаргі адменіць хаця б частку прысуду Алесю Бяляцкаму. Тады паплечнікі праваабаронца маглі б працягнуць сваю дзейнасць у офісе, які займаюць з 2000 года.

«Лукашэнка адназначна сказаў: няхай аддасць грошы - і будзе на волі. Справа не ў грошах апынулася. Сталася так, што грошы ўнеслі, шкода, якая нібыта была нанесеная Бяляцкім і вызначаная судом першай катэгорыі, была згашаная... Але рашэнне не змянілася! Справа абсалютна палітычная, і ніякай эканамічнага падатковага складніку ў справе Бяляцкага не існуе», - паведаміла праваабаронца.

Нагадаем, што праваабаронца прысуджаны да 4,5 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Яго абвінавацілі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Сёння Менскі гарадскі суд пакінуў прысуд у сіле, нягледзячы на ​​тое, што сіламі грамадскасці былі кампенсаваны 757 млн рублёў, якія нібыта быў вінны дзяржаве Алесь Бяляцкі.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках