15 лiстапада 2024, Пятніца, 9:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку патрабуюць прызнаць персонай нон-грата ва Украіне

7
Лукашэнку патрабуюць прызнаць персонай нон-грата ва Украіне

Акцыю з такім заклікам перад амбасадай РБ правялі грамадскія арганізацыі «Кааліцыя удзельнікаў аранжавай рэвалюцыі» і «Чорны камітэт».

Нагодай для яе стала адмова МУС Беларусі ўзбуджаць крымінальную справу па факце знявагі і збіцця 19 снежня 2011 года грамадзянак Украіны, актывістак руху Femen, піша gazeta.ua.

«Беларускія ўлады цынічна заяўляюць, што падставаў для ўзбуджэння справы няма, паколькі на целе заяўніцы целавых пашкоджанняў не выяўлена. Хоць з украінскім консулам дзяўчаты знялі пабоі ў Гомельскім райаддзеле міліцыі», - сказаў кіраўнік КУПР Сяргей Мельнічэнка.

Удзельнікі акцыі расцэньваюць такую ​​пазіцыю ўлады Беларусі як спробу схаваць злачынства.

«Гэта дае падставы меркаваць, што злачынства было здзейснена з ведама, па згодзе, а магчыма і з удзелам беларускіх праваахоўных органаў. А такое магло адбыцца толькі па ўказанні дыктатара Лукашэнкі», - дадаў Мельнічэнка.

Прадстаўнік «Чорнага камітэта» Багдан Ціцкі растлумачыў, што ні ўкраінская ўлада, ні грамадскасць не стала на абарону украінак.

«Таму мы як свядомыя грамадзяне вымушаныя ўступіцца за правы суайчыннікаў і абвясціць Лукашэнку персонай нон грата ва Украіне. Пры спробе перасекчы дзяржаўную мяжу яго будзе чакаць лёс гэтага снегавіка», - дадаў ён.

Пасля гэтага актывісты аблілі снегавіка, які сімвалізаваў Лукашэнку, зялёнкай і адрэзалі ягоныя валасы з нітак. Менавіта такое абыходжанне з сабой апісвалі актывісткі арганізацыі Femen пасля сваёй акцыі ў Беларусі.

Нагадаем, што актывістак FEMEN выкралі 19 снежня ў Менску, пасля іхняй акцыі ля КДБ. Яны знайшліся амаль праз суткі ў невялікай вёсцы на беларуска-ўкраінскай мяжы. Жанчыны былі збітыя. Актывісткі распавялі, што іх усю ноч вазілі на аўтобусе з завязанымі вачыма, а потым высадзілі ў лесе, дзе «аблілі алеем, прымушалі распранацца, пагражалі падпаліць, пагражалі нажом, якім пазней адрэзалі валасы». Потым украінак пакінулі ў лесе голымі, папярэдне забраўшы ў іх усе дакументы і грошы. Акрамя таго, дзяўчаты сцвярджаюць, што ўсе здзекі над імі здымаліся на відэакамеру і лічаць, што гэта справа рук спецслужбаў Беларусі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках