15 лiстапада 2024, Пятніца, 10:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Францыі заклікае вызваліць усіх беларускіх палітвязняў

10
МЗС Францыі заклікае вызваліць усіх беларускіх палітвязняў

Улады Францыі расчараваныя рашэннем беларускага суда, які пацвердзіў прысуд аб пазбаўленні волі праваабаронцу Алесю Бяляцкаму.

Пра гэта заявіў прадстаўнік французскага МЗС Бернар Валеро, піша «Інтэрфакс».

«Францыя асуджае рашэнне суда пацвердзіць прысуд да 4,5 гадоў турмы Алесю Бяляцкаму за дзеянні, звязаныя з барацьбой за правы чалавека», - адзначыў ён.

«Францыя заклікае Беларусь вярнуць свабоду ўсім людзям, якія апынуліся за кратамі з-за сваіх палітычных перакананняў або з-за таго, што яны абараняюць грамадзянскую супольнасць і правы чалавека», - падкрэсліў Б. Валеро.

Ён дадаў, што «Беларусь павінная выконваць грамадзянскія і палітычныя правы ўсіх сваіх грамадзянаў у адпаведнасці з усімі міжнароднымі абавязальніцтвамі».

Раней на гэтым тыдні калегія Менскага гарадскога суда пацвердзіла прысуд Першамайскага суду сталіцы аб пазбаўленні волі беларускаму праваабаронцу А. Бяляцкаму, нягледзячы на выплату ім прычыненай шкоды.

Калегія суда разгледзела касацыйную скаргу А. Бяляцкага і не знайшла падставаў для яе задавальнення.

24 лістапада мінулага году Першамайскі суд Менску прысудзіў старшыню незарэгістраванага праваабарончага цэнтра «Вясна» А. Бяляцкага да 4,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт.243 КК).

Згодна з рашэннем суда, А. Бяляцкі таксама павінен быў выплаціць у якасці кампенсацыі нанесенай шкоды 721 мільён беларускіх рублёў (каля $86 тыс.) і 36 млн. беларускіх рублёў дзяржаўнай пошліны.

18 студзеня жонка праваабаронцы Наталля Пінчук перавяла на рахунак ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама для суду Першамайскага раёна сабраныя грамадзянамі 757 млн 526 тыс. 717 беларускіх рублёў ($90 тыс.).

Падставай для крымінальнага пераследу А. Бяляцкага стала інфармацыя аб ягоных замежных банкаўскіх рахунках, перададзеная ў Менск чыноўнікамі Літвы і Польшчы ў межах двухбаковых пагадненняў аб прававой дапамозе. Як патлумачыў у судзе А. Бяляцкі, грошы, якія паступалі на ягоныя рахункі, выкарыстоўваліся ў якасці дапамогі для праваабарончай дзейнасці.

А. Бяляцкі ўтрымліваецца ў следчым ізалятары Жодзіна.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках