16 лiстапада 2024, Субота, 8:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінтранс: Праезд павінен падаражэць у два разы

66
Мінтранс: Праезд павінен падаражэць у два разы

Сталічныя транспартнікі прапаноўваюць павысіць кошт праезду ў грамадскім пасажырскім транспарце ў два разы.

«Неабходна прыняць рашэнне аб пераглядзе тарыфаў на гарадскія і прыгарадныя перавозкі», - заявіў на пасяджэнні калегіі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі дырэктар ДУ «Сталічны транспарт і сувязь» Валер Шкуратаў, піша infobank.by.

Цяперашні ўзровень тарыфаў (1300 за адну паездку ў горадзе, ад 220 да 342 рублёў за кіламетр у прыгарадзе) не пакрывае выдаткі на перавозку пасажыраў. Таму, па словах дырэктара, прапануецца паэтапна да канца года кошт паездкі ў метро павялічыць да 2800 рублёў, а ў наземным пасажырскім транспарце - да 2600. Плату за кожны кіламетр праезду ў прыгарадзе прапануецца павялічыць да 700 рублёў.

Акрамя таго, Валер Шкуратаў выступіў з ініцыятывай павысіць памер штрафу за безбілетны праезд да 1 базавай велічыні. «Усталяванне штрафу ніжэй за гэты ўзровень лічым немэтазгодным», - падкрэсліў ён.

Зараз выяўленым «зайцам» прыходзіцца плаціць 0,2 базавай велічыні, то бок 7 тысяч рублёў. Калі штраф павялічаць да адной базавай, то прыйдзецца раскашэльвацца на 35 тысяч рублёў, а пасля 1 красавіка, калі, як плануецца, павялічыцца памер самой базавай, - 100 тысяч рублёў.

«Напэўна, у першым квартале будзе цяжка нам пераканаць Лукашэнку ў неабходнасці павышэння тарыфаў», - так выказаўся аб прапанове транспартнікаў віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін. Пры гэтым ён дадаў, што ў любым выпадку рашэнне гэтага пытання ў значнай ступені будзе залежаць ад настойлівасці аўтаперавозчыкаў і аргументаванасці іхніх прапановаў.

Між тым, павышэнне тарыфаў на пасажырскія перавозкі ў Менску, на думку спецыялістаў, магло б дапамагчы ў рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у сферы дзейнасці сталічнага транспарту. Напрыклад, як раней паведаміў міністр транспарту і камунікацый Іван Шчэрба, за мінулы год у сталіцы парк аўтобусаў абнавілі толькі прыкладна на 5 адсоткаў, хоць было запланавана не менш як 10 адсоткаў. Акрамя таго, у Менску плануецца ўкараняць аўтаматызаваную сістэму кіравання грамадскім транспартам, а таксама дыферэнцыраваную сістэму аплаты праезду (у залежнасці ад часу, колькасці прыпынкаў і гэтак далей).

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках