16 лiстапада 2024, Субота, 22:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь не будзе прадаваць «Мазырсоль»

6
Беларусь не будзе прадаваць «Мазырсоль»

Беларусь не мае намеру прадаваць ААТ «Мазырсоль», заявіў у пятніцу ў Менску на прэс-канферэнцыі старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Іван Данчанка.

Такім чынам ён пракаментаваў арышт генеральнага дырэктара гэтага прадпрыемства, перадае «Інтэрфакс».

Раней паведамлялася, што Камітэтам дзяржбяспекі Беларусі ў дачыненні да генеральнага дырэктара ААТ «Мазырсоль» узбуджаная крымінальная справа па ч. 3 арт. 430 (атрыманне хабару) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Кіраўнік прадпрыемства абвінавачваецца ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. У цяперашні час затрыманы экс-дырэктар утрымліваецца ў СІЗА КДБ.

Па словах І. Данчанкі, Беларусь будзе развіваць «Мазырсоль» за кошт уласных сродкаў. «Рынак солі расце, асабліва ў Расеі», - адзначыў кіраўнік канцэрна.

Ён нагадаў, што ў цяперашні час прадпрыемства экспартуе да 85% уласнай прадукцыі, за год «Мазырсоль» вырабляе 360 - 380 тыс. т солі. Да 2014-2015 гадоў вытворчасць солі будзе павялічаная да 500 тыс. т на год.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках