16 лiстапада 2024, Субота, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстрыйцы расследуюць папойкі Лукашэнкі на іхніх курортах

52
Аўстрыйцы расследуюць папойкі Лукашэнкі на іхніх курортах

У Аўстрыі «прэсуюць» палітыкаў і бізнесменаў, якія скампраметавалі сябе сяброўствам з Лукашэнкам.

Уплывовыя аўстрыйскія выдання «Kurier», «Die Presse» і іншыя працягваюць змяшчаць крытычныя публікацыі ў адрас знешнепалітычнага ведамства краіны ў сувязі з выдачай дыппашпарта тым былым федэральным службоўцам, палітыкам, бізнесменам, якія сярод іншага скампраметавалі сябе «сяброўствам» з Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе «Радыё Свабода».

Чарговым героем газеты «Die Presse» стаў экс-прэзідэнт аўстрыйскага нацыянальнага камітэта і ўладальнік сеткі казіно «Casinos Austria» Леа Вальнэр. Журналісты «Die Presse», звяртаюць увагу на наступную акалічнасць: у апошні раз тэрмін дзеяння дыпламатычнага пашпарта Вальнэра быў падоўжаны аўстрыйскім МЗС у ліпені 2010-га, як раз у разгар гучнага скандалу вакол «шэрай касы» аўстрыйскага Нацыянальнага алімпійскага камітэта і аплаты з яе адпачынку беларускага дыктатара ў Альпах у лютым 2002 года.

Як адзначае «Die Presse», за грошы аўстрыйскіх падаткаплацельшчыкаў Вальнэр арганізаваў беларускаму дыктатару сапраўднае свята, падчас якога быў задаволены ледзь ці не кожны капрыз высокіх беларускіх гасцей. Гэта і пражыванне ў фешэнэбельны гатэлях, наведванне рэстаранаў і казіно, атрыманне гарналыжных урокаў, так званы «карпаратыў» з удзелам DJ Ötzi (сцэнічны псеўданім аднаго з найбольш папулярных нямецкамоўных спевакоў Герхарда Фрыдля), арганізацыя хакейных спаборніцтваў паміж камандай беларускага дыктатара і мясцовымі камандамі, выклік верталётнай службы, калі Лукашэнка траўміраваў сцягно на гарналыжным спуску, наведванне прыватнай медыцынскай установы, чартарныя авіяпералёты і г.д. Толькі паводле раней апублікаваных у аўстрыйскіх СМІ рахункаў, з патаемнай касы на адпачынак Лукашэнкі і ягонай світы пайшло 200 тысяч еўра. Сродкі нібыта былі пералічаныя нейкімі аўстрыйскімі кампаніямі. Назвы гэтых фірм і да гэтага часу не выдаюцца.

«Мы дзейнічалі ў інтарэсах аўстрыйскай эканомікі», - так тлумачыў журналістам экс-кіраўнік аўстрыйскага НАК Леа Вальнэр сваю надзвычайную гасціннасць па стаўленні да «дыктатара Лукашэнкі» і ягонай каманды, людзей, якія груба парушаюць правы чалавека і ўсялякія кантакты з якімі афіцыйна байкатуюць ў Еўразвязе .

Як адзначае «Die Presse», пры дапамозе ідэй алімпійскай дыпламатыі, а таксама высокага ўзроўню супрацоўніцтва нацыянальнага бізеэсу і спорту, Вальнэру атрымалася абыйсці прынятыя еўрапейскімі краінамі ўязныя санкцыі ў дачыненні да беларускага кіраўніка. Нягледзячы на ​​скандальнасці сітуацыі, Леа Вальнэр працягвае «падарожнічаць па свеце» з чырвоным аўстрыйскім дыппашпартам, што само па сабе з'яўляецца недапушчальным, - пішуць аўстрыйскія СМІ.

Раней «Kurier» пісаў аб уладальніку дыппашпарта Губерце Горбахе, былым міністры транспарту і віцэ-канцлера Аўстрыі, а цяпер кіраўніка фірмы «Gorbach Consulting» і кансультанта «Wintertechnik Engeneering». Абедзве кампаніі вядуць у Расеі і Беларусі шэраг праектаў, звязаных з зімовымі курортамі. Абурэнне журналістаў выкліканае тым, што дыпламатычным імунітэтам карыстаецца лабіст рэжыму Лукашэнкі. Гарбах, які ў снежні 2010-га быў запрошаны ў якасці ганаровай персоны для назірання за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі, даў ім вельмі станоўчую аднаку, а дзеянні спецслужбаў супраць грамадзянскіх дэманстрантаў ахарактарызаваў так: «Ва ўсіх ёсць права на самаабарону».

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках