17 лiстапада 2024, Нядзеля, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праезд падаражэе ўжо ў лютым

9
Праезд падаражэе ўжо ў лютым

Тарыф на праезд у грамадскім транспарце Менска ў лютым-сакавіку могуць павысіць да Br1,8 тыс.

Аб гэтым паведаміў сёння журналістам дырэктар дзяржаўнай установы «Сталічны транспарт і сувязь» Валер Шкуратаў, адказваючы на ​​пытанне БелТА.

«Сталічны транспарт і сувязь» унесла прапанову ў Мінэканомікі аб павышэнні да Br1,8 тыс. у лютым-сакавіку тарыфу на праезд на наземным грамадскім транспарце і метро», - сказаў Валер Шкуратаў.

Па ягоных словах, неабходнасць павышэння платы за праезд прадыктаваная высокім сабекоштам перавозак, які ў снежні 2011 года вырас да Br3,6 тыс.

Раней Валер Шкуратаў адзначаў, што ў адпаведнасці з Бюджэтным кодэксам у сталіцы ў гэтым годзе неабходна будзе павысіць тарыфы на праезд да ўзроўню 70-адсоткавага пакрыцця насельніцтвам выдаткаў на перавозкі. У цяперашні час пасажыры аплачваюць толькі 35% сабекошту. Гэта значыць да канца 2012 года тарыфы на праезд у грамадскім транспарце Менска павінныя ўзрасці ўдвая. Па адзнацы кіраўніка прадпрыемства, гэта складаная для выканання задача, таму сталічныя транспартнікі маюць намер вырашаць яе паэтапна.

У 2011 годзе тарыфы на праезд павялічвалі ў Менску чатыры разы: з 2 красавіка з Br700 да Br850, з 4 жніўня з Br850 да Br900, з 10 верасня з Br900 да Br950 і з 1 лістапада з Br950 да Br1,3 тыс. за адну паездку.

Тарыфы на гарадскія перавозкі пасажыраў усімі відамі транспарту ў рэгулярным паведамленні зацвярджаюцца Менгарвыканкамам па ўзгадненні з Міністэрствам эканомікі. У першую чаргу Мінэканомікі запытвае разлікі: кошт адной паездкі пры 100% акупнасці, пры 70% акупнасці, 50% акупнасці. Пры гэтым ведамства прымае рашэнне аб павышэнні тарыфаў з улікам плацежаздольнасці насельніцтва.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках