16 лiстапада 2024, Субота, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ пагражае журналістцы крымінальнай справай

9
КДБ пагражае журналістцы крымінальнай справай

Сёння ў КДБ дапыталі карэспандэнтку «Радыё Рацыя» Гражыну Шалкевіч.

На так званую гутарку з органамі дзяржбяспекі яна пайшла з адвакатам, якому не дазволілі прысутнічаць падчас размовы, перадае «Радыё Рацыя».

Як распавяла Гражына Шалкевіч, яе распытвалі аб удзеле ў леташніх летніх акцыях маўклівага пратэсту:

- Я была там разам з адвакатам, яго не ўпусцілі, патлумачылі тым, што я не з'яўляюся абвінавачванай ці сведкай, таму прысутнасць адваката на гэтай размове зусім не абавязковая. Следчага цікавілі абставіны звязаныя з акцыямі пратэсту, якія праходзілі летам, падчас гэтых акцый мяне затрымлівалі. Ён пачаў задаваць пытанні датычна майго ўдзелу ў «Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі». Я сказала, што адмаўляюся адказваць на гэтыя пытанні, паколькі не ведаю, як гэтая інфармацыя будзе выкарыстаная пазней. Тады ён перавёў размову зусім у іншае рэчышча. Спытаў, ці ведаю я, займаючыся журналісцкай дзейнасцю, аб існаванні адпаведнага закона, паводле якога праца журналіста без акрэдытацыі забароненая. Пасля чаго азнаёміў мяне з Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, дзе прапісаная адказнасць за дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь у публікацыях, аўдыё, відэа матэрыялах, а таксама аб адказнасці за абразу Лукашэнкі. Ну і нагадаў, што калі я займаюся журналісцкай дзейнасцю, то варта памятаць аб гэтых артыкулах Крымінальнага кодэкса. А калі ён узгадаў аб тым, што я была асуджаная за ўдзел у «Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі», сказаў, дай Бог, каб далейшы ўдзел у такога кшталту акцыях абмяжоўваўся толькі штрафам. Мне гэта не спадабалася, тым самым ён зрабіў акцэнт на тым, што за мной сочаць, і калі я ў наступны раз парушу заканадаўства па гэтым артыкуле, то пакаранне будзе больш жорсткім. Ён проста нагадаў мне аб гэтых абставінах, зрабіў на іх акцэнт. Але фактычна, гэта можна расцэньваць як вуснае папярэджанне. Таксама я запатрабавала, каб быў аформлены пратакол, ён быў вымушаны пісаць, вельмі здзівіўся і абурыўся. У заключэнне ён выказаў надзею на тое, што больш мы не сустрэнемся.

Як распавяла Гражына Шалкевіч, падчас прафілактычнай гутаркі супрацоўнік КДБ вусна папярэдзіў яе аб крымінальнай адказнасці за супрацоўніцтва з замежным СМІ без акрэдытацыі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках