31 снежня 2024, aўторак, 2:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутаты Еўрапарламента патрабуюць адмяніць смяротнае пакаранне Кавалёву і Канавалаву

9
Дэпутаты Еўрапарламента патрабуюць адмяніць смяротнае пакаранне Кавалёву і Канавалаву

З такой заявай выступілі дэпутаты Еўрапарламента Лайма Андрыкейнэ ад Літвы і Эдуард Кукан, былы міністр замежных спраў Славакіі.

«Мы катэгарычна супраць рашэння Вярхоўнага Суда Беларусі, які прысудзіў Кавалёва і Канавалава да смерці. Мы перакананыя, што віна гэтых двух маладых людзей так і не была даказаная. Гэта пацвярджаюць нават самі пацярпелыя, якія сумняюцца ў дачыненні Дзмітрыя і Уладзіслава да выбуху», - сказаў Кукан.

«Мы патрабуем ад Лукашэнкі памілаваць Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Гэта дакажа нам, што ён сапраўды гатовы да абвешчаных ім нядаўна палітычных рэформ. Менавіта адмена смяротнага пакарання і ўвядзенне мараторыя на такія прысуды - павінныя стаць пачаткам такіх рэформ», дадала Андрыкейнэ.

Такую заяву Андрыкейнэ і Кукан зрабілі па выніках сустрэч з Любоўю Кавалёвай, якія прайшлі на мінулым тыдні ў Еўрапейскім Парламенце ў Брусэлі.

У снежні Андрыкейнэ ўжо звярталася да беларускіх уладаў праз амбасаду Беларусі ў Бруселі з патрабаваннем не прыводзіць прысуд у выкананне, аднак, яна да гэтага часу не атрымала адказу на свой ліст.

Намесніца старшыні падкамітэту па правах чалавека Андрыкейнэ таксама падпісала міжнародную петыцыю Кавалёвай на Change.org, якая патрабуе адмены смяротнага пакарання ў Беларусі і пачатку новага расследавання па справе аб выбухах у менскім метро.

Нагадаем таксама, што на мінулым тыдні Прэзідэнт Еўрапейскага Парламента Шульц таксама зрабіў заяву, у якой запатрабаваў неадкладна адмяніць смяротны прысуд і пачаць новае незалежнае расследаванне. Справу Кавалёва і Канавалава ў сваім прэс-рэлізе ён назваў сфабрыкаванай.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках