16 лiстапада 2024, Субота, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цыгарэты будуць даражэць кожны месяц?

61
Цыгарэты будуць даражэць кожны месяц?

З 1 лютага ў Беларусі падымуцца кошты на некаторыя маркі цыгарэт на 3 - 15%.

Але кошт пачку тытунёвага вырабe па-ранейшаму ніжэйшы, чым у краінах-суседках, піша «Камсамольская праўда ў Беларусі».

Нагадаем, што ў апошні раз тытунёвыя вырабы падымаліся ў кошце 1 студзеня гэтага года. У мінулым годзе цыгарэты даражэлі ажно чатыры разы - двойчы ў чэрвені і па адным разе ў верасні і лістападзе. У гэты раз падаражэнне кранула больш за дзесяць папулярных марак цыгарэт. Цэннік падняўся нераўнамерна. Недзе на 200 рублёў, а недзе і на 600. У сярэднім цыгарэты падаражэлі на 3 - 15%.

У гутарках з нашым журналістам беларускія вытворцы цыгарэт прызналіся, што кошты тытунёвых вырабаў будуць падымацца і далей. Усё робіцца для таго, каб цыгарэты не вывозіліся так масава ў суседнія краіны, дзе кошты на тытунёвыя вырабы куды вышэйшыя, чым у Беларусі. Дарэчы, цяпер цэннік можа павышацца раз на месяц. Так, з 1 студзеня кошты на цыгарэты пачалі фарміраваць па новых правілах. Фабрыка, якая выпускае тытунёвую прадукцыю, мае права раз на месяц інфармаваць адпаведны падатковы орган аб новым прэйскуранце. Раней вытворцы цыгарэт павінныя былі падаваць дакументы ў Мінэканомікі з просьбай павялічыць цэннік. А міністэрства ўжо вырашала, ці задавальняць гэтую просьбу.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках