28 снежня 2024, Субота, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менгарсуд разгледзіць скаргу Бяляцкага 24 студзеня

5
Менгарсуд разгледзіць скаргу Бяляцкага 24 студзеня

Кампанія па зборы сродкаў для кампенсацыі «шкоды» дзяржаве завершаная.

Аб гэтым паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» намкіраўніка цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч.

Па словах Стэфановіча, сродкі цалкам сабраныя - гэта 759 млн рублёў. Праваабаронцы высвятляюць рэквізіты рахунку, каб ажыццявіць перавод.

Нагадаем, 24 лістапада 2011 года суд Першамайскага раёна Менска прызнаў А.Бяляцкага вінаватым у нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры і прысудзіўяго да 4,5 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці, а таксама маёмасці, зарэгістраванай на іншых асоб. Згодна з рашэннем суда, Бяляцкі павінен выплаціць Br 721 млн шкоды і Br 36 млн дзяржаўнай пошліны. Абвінавачванне грунтавалася на інфармацыі аб рахунках Бяляцкага ў замежных банках, перададзенай беларускім уладам міністэрствам юстыцыі Літвы і Генпракуратурай Польшчы.

Кампанія па зборы сродкаў для кампенсацыі шкоды, якая ставіцца ў віну А. Бяляцкаму, пачатая ягонымі калегамі і жонкай 15 снежня.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках