15 лiстапада 2024, Пятніца, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

European Voice: ЕЗ гатовы пашырыць санкцыі супраць Лукашэнкі

44
European Voice: ЕЗ гатовы пашырыць санкцыі супраць Лукашэнкі

Еўразвяз гатовы павялічыць «чорны спіс» беларускіх чыноўнікаў і кампаній.

Беларусь, Іран і Сірыя - у парадку дня сустрэчы міністраў замежных спраў ЕЗ, якая пройдзе ў Люксембургу 15 кастрычніка, у панядзелак, піша выданне European Voice (пераклад - charter97.org).

Санкцыямі супраць Ірана еўрапейскія краіны імкнуцца абмежаваць яго магчымасці па вытворчасці ядзернай зброі. Абмежаванні будуць тычыцца шэрагу абласцей - гандлю, энергетыкі, транспарту і фінансаў.

Высновы пра Сірыю, якая, як паведамляецца, атрымлівае ваенную дапамогу ад Ірана, усё яшчэ ў стадыі распрацоўкі, але будуць адлюстроўваць занепакоенасць распаўсюджваннем грамадзянскай вайны ў краіне на ўвесь рэгіён, у прыватнасці, канфліктам з Турцыяй, членам НАТА.

Санкцыі супраць беларускага рэжыму будуць пашыраныя ў тым ліку і з прычыны парушэнняў на «парламенцкіх выбарах», якія прайшлі 23 верасня. Еўразвяз сігналізуе пра сваю гатоўнасць павялічыць колькасць прыватных асоб і кампаній з Беларусі ў сваім «чорным спісе».

Раней аб магчымасці пашырэння санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі паведамляла афіцыйны прадстаўнік кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі Мая Качыянчыч.

«Санкцыі ЕЗ у дачыненні да Беларусі рэгулярна пераглядаюцца, каб была ўпэўненасць у іх дакладнай накіраванасці на тых, хто вінаваты ў рэпрэсіях, якія адбываюцца ў краіне, і тых, хто фінансуе рэпрэсіі. Вы ведаеце, што гэтыя меры прыняты аднагалосна. 15 кастрычніка міністры замежных спраў краін ЕЗ зноў абмяркуюць Беларусь і прымуць да ўвагі самае апошняе развіццё сітуацыі», - сказала 24 верасня Мая Качыянчыч.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках