16 лiстапада 2024, Субота, 1:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія нафтавікі: Лукашэнка парушае «дзелавы этыкет»

23
Расейскія нафтавікі: Лукашэнка парушае «дзелавы этыкет»

Выказванні беларускага дыктатара выклікалі абурэнне ў расейскіх нафтавікоў.

Пра гэта заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» прадстаўнік адной з буйных расейскіх нафтавых кампаній, якая займаецца давальніцкай перапрацоўкай нафты ў Беларусі.

Ён выказаў незадавальненне ў сувязі з нядаўнімі выказваннямі Аляксандра Лукашэнкі, які ў інтэрв'ю міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мир» агучыў некаторыя дэталі ўдзелу расейскіх кампаній у бяспошлінных пастаўках з РФ нафтапрадуктаў і наступным бяспошлінным экспарце ў ЕЗ сублімаваных нафтапрадуктаў.

«Расейская «нафтанка» працуе з Беларуссю, як з дзяржаўнымі, так і з прыватнымі кампаніямі, на ўзаемапрымальных умовах, з захаваннем дзелавога этыкету па ўсіх параметрах. Тое, што мы чулі, - гэта парушэнне дзелавога этыкету», - сказала крыніца.

Тым не менш, ён падкрэсліў, што «нават у выпадку поўнага спынення, у якіх-небудзь відах, вытворчасці растваральнікаў з расейскай нафты», расейскія кампаніі не спыняць супрацоўніцтва з Беларуссю.

Нагадаем, Лукашэнка ў інтэрв'ю міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мир» фактычна агучыў маржу, якую атрымлівалі расейскія нафтакампаніі пры пастаўках у Беларусь лёгкіх дыстылятаў і іншых нафтапрадуктаў. «Мы атрымлівалі ў вас (расейскіх кампаній - ІФ) высокасярністую салярку, плацілі, як разабраліся зараз, вышэй рынку на 15-20%», - сказаў ён.

Кіраўнік таксама выказаў здзіўленне з нагоды прэтэнзій РФ у дачыненні да беларускага экспарту растваральнікаў. «І нас пачалі дзяўбаць. За што? За тое, што мы, як усе, узялі тавар у вас, зрабілі тавар і прадалі камусьці, заплаціўшы ўсе падаткі, зборы і г.д. Нейкія грошы плацілі ў бюджэт, кампаніі (расейскія - ІФ) атрымлівалі даход і рэалізоўвалі, які трэба было дзесьці чысціць», - сказаў Лукашэнка.

Ён таксама заўважыў, што расейскі бізнэс займаўся гэтымі пастаўкамі, паколькі бачыў у гэтым выгаду для сябе, быў цалкам задаволены глыбінёй перапрацоўкі на беларускіх НПЗ і якасцю выпускаемай прадукцыі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках