15 лiстапада 2024, Пятніца, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белнафтахім» скардзіцца на недахоп нафты

10
«Белнафтахім» скардзіцца на недахоп нафты

Канцэрн «Белнафтахім» працягвае перамовы з Мінэнерга РФ аб пастаўках нафты і нафтапрадуктаў у чацвёртым квартале.

«Забеспячэнне ўнутранага рынку, як Беларусі, так і партнёра па АЭП - Расеі, арганізацыі канцэрна лічаць сваім прыярытэтам. Таму ўвесь 2012 год бензіны і дызельнае паліва беларускай вытворчасці, прычым высокіх марак еўрапейскіх стандартаў, рэгулярна выстаўляліся на продаж на Санкт-Пецярбургскай міжнароднай таварна-сыравіннай біржы», - заявіла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» прэс-сакратар канцэрна Марына Касцючэнка.

У той жа час яна прызнала, што кошт беларускіх нафтапрадуктаў з улікам лагістыкі (дастаўка нафты ў Беларусь і нафтапрадуктаў з Беларусі ў расейскія рэгіёны) «быў непраходным на рынку РФ з-за нізкіх рознічных коштаў, і прапанаваныя аб'ёмы апынуліся незапатрабаванымі пакупнікамі».

«Цяпер, калі рамантуецца шэраг расейскіх НПЗ, кошты на бензін выраслі, і беларускі Аі-95 стандарту Еўра-5 карыстаецца актыўным попытам на біржы ў РФ. А вось дызельнае паліва, якое нашы НПЗ гатовы пастаўляць у значных аб'ёмах, па-ранейшаму не запатрабавана расейскім рынкам», - сказала М.Касцючэнка.

Прэс-сакратар канцэрна прызнала, што аб'ёмы паставак нафтавай сыравіны з РФ «скарэкціраваны расейскім бокам у бок змяншэння ад запланаванага да 4 млн тон, што можа негатыўна адбіцца перш за ўсё на калектывах НПЗ, калі яны будуць працаваць не на поўную магутнасць».

У цяперашні час, па дадзеных канцэрна, нафтаперапрацоўчыя магутнасці Беларусі загружаныя, з улікам планавага капітальнага рамонту ў ААТ «Мазырскі НПЗ», на 100%.

Касцючэнка нагадала, што канцэрн «Белнафтахім» працягвае перамовы з Мінэнерга РФ аб пастаўках нафты і нафтапрадуктаў у чацвёртым квартале, падаючы поўную інфармацыю па ўсіх пытаннях, што абмяркоўваюцца. «Мы спадзяемся, што ў бліжэйшы час праблемы вырашацца, і бакі, ужо адпрацаваўшы на першым этапе інтэграцыі непатрэбныя шурпатасці, перайдуць да фарміравання балансу нафтавай сыравіны на 2013 год», - сказала яна.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках