15 лiстапада 2024, Пятніца, 22:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ермакова незадаволеная патрабаваннямі ЕўрАзЭС па крэдытах

38
Ермакова незадаволеная патрабаваннямі ЕўрАзЭС па крэдытах

Пытанне аб выдзяленні крэдыту будзе разглядацца 5 снежня ў Менску.

Нацыянальны банк Беларусі разлічвае атрымаць крэдыт Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС на $3 млрд. у поўным аб'ёме, нягледзячы на ўзмацненне жорсткасці патрабаванняў з боку фонду. Пра гэта заявіла старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова, перадае БелТА.

Савет Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС 4 чэрвеня 2011 года ўхваліў выдзяленне Беларусі ў 2011-2013 гадах фінансавага крэдыту ў аб'ёме $3 млрд. Тры траншы крэдыту з шасці на агульную суму $1,68 млрд. ужо атрыманы. З 15 па 19 кастрычніка ацэначная місія Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС праводзіць у Беларусі кансультацыі аб выдзяленні чацвёртага транша крэдыту на суму $440 млн. Пытанне аб яго выдзяленні будзе разглядацца 5 снежня ў Менску на пасяджэнні Савета Антыкрызіснага фонду.

Гаворачы аб рабоце ацэначнай місіі АКФ ЕўрАзЭС у Беларусі, Надзея Ермакова адзначыла, што ў цяперашні час праходзяць сустрэчы, ідзе праца на ўзроўні экспертаў. Пакуль казаць пра нейкую выніковую ацэнку з боку місіі заўчасна, гэта можа стаць вядома да канца тыдня. «Вядома, гэта няпростыя перамовы, на жаль. Хацелася б, каб яны нас зразумелі, і мы спадзяемся, што яны нас зразумеюць. Ну, а не зразумеюць - будзем спраўляцца самі», - сказала кіраўнік Нацбанка.

Надзея Ермакова растлумачыла, што прычына складанасцей у тым, што патрабаванні з боку фонду змяняюцца ў бок узмацнення жорсткасці. «Мы спадзяемся, што атрымаем ад Антыкрызіснага фонду тую суму, якая была прапісаная па першапачатковай праграме. Але праграма становіцца больш жорсткай, патрабаванні, якія мы павінны выканаць, ўзмацняюцца», - рэзюмавала кіраўнік Нацыянальнага банка.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках