16 лiстапада 2024, Субота, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бюджэт-2013: на сілавікоў больш грошай, чым на «сацыялку»

56
Бюджэт-2013: на сілавікоў больш грошай, чым на «сацыялку»

«Палатка» прыняла ў першым чытанні праект дзяржаўнага бюджэту краіны на 2013 год.

Як аказалася, беларускі дзяржаўны бюджэт дзеліцца вельмі проста. Увесь ён складае 14 мільярдаў 300 мільёнаў даляраў, і 7,5 мільярдаў адразу сыходзяць на так званую агульнадзяржаўную дзейнасць. Гэта кіраўнік, Саўмін, «дэпутаты», мясцовыя органы ўлады, падаткавікі, дыпламаты, «выбары», матэрыяльныя і нематэрыяльныя рэзервовыя фонды, абслугоўванне дзяржаўнай пазыкі, піша «Народная воля».

Да ведама: беларускі кіраўнік разам з абслугай, якая забяспечвае яго дзейнасць, абыходзіцца краіне ў 17,5 мільёнаў за год (і гэта без уліку Службы аховы). Утрымліваць яго даражэй, чым 110 «дэпутатаў» і 56 «сенатараў» разам узятых - гадавы бюджэт «нацыянальнага сходу» - 10,6 мільёна. Але танней, чым войска.

Расходы на нацыянальную абарону - яшчэ адзін вялікі кавалак пірага. Яны складаюць 720 мільёнаў даляраў. У сваю чаргу гэта нашмат менш, чым трымаць міліцыю, турмы, КДБ, суды, пракуратуру і да т.п. Праваахоўныя органы «адкусваюць» 1,23 мільярда. Больш за ўсё ў гэтай частцы прыпадае на МУС і турмы. Але звяртаюць на сябе ўвагу апетыты КДБ - больш за 91 мільён даляраў. Закрытае ведамства, якое не раскрывае сваю колькасць, патрабуе на сваё ўтрыманне больш, чым суды, пракуратура, мытная служба. Ёсць над чым задумацца.

Такім чынам, з наяўных 14,3 мільярдаў 9,45 мільярдаў мы ўжо аддалі на дзейнасць сістэмы дзяржаўнага кіравання і карнага апарату. Праславутае «чалавечае аблічча» бюджэту мы пакуль не бачылі.

Зрэшты, не. У агульнадзяржаўных выдатках прадугледжаны выдаткі на навуку - і фундаментальную, і прыкладную. Усяго - 176 мільёнаў. А на міліцыю, між іншым, амаль паўмільярда! Так што навука і мазгі ніякі не прыярытэт.

Далей у дзяржаўных расходах ідзе тое, што прыносіць краіне грошы - рэальны сектар. Нешта датуецца, паколькі паслугі галіны маюць вялікую сацыяльную значнасць, а плаціць спаўна людзі проста не могуць. Дзесьці з дзяржаўных сродкаў падтрымліваюцца перспектыўныя праекты і стварэнне інфраструктуры. Гэта транспарт, дарогі, сельская гаспадарка, лясная гаспадарка, будаўніцтва, прамысловасць, Гідрамет і ўсякія падобныя арганізацыі. Яны патрабуюць з бюджэту крыху больш 2 мільярдаў.

У тэорыі, вядома, эканоміка павінна зарабляць грошы, а не браць іх з бюджэту. І чыноўнікі дружна галосяць: маўляў, людзі не аплочваюць поўны кошт праезду, і таму бяднее дзяржаўная казна. Але з іншага боку, уся рэальная эканоміка патрабуе ад дзяржавы грошай зусім не нашмат больш, чым сілавы блок. І чамусьці з гэтай нагоды ніхто не абураецца. З-за вялікай колькасці людзей у форме гасцям беларускай сталіцы здаецца, што ў нас нешта здарылася і ўведзена надзвычайнае становішча; бясконцыя вайсковыя вучэнні і мабілізацыя «партызанаў» сталі штодзённасцю. Хоць у нас няма разгулу крыміналу, Беларусь не з'яўляецца цэнтрам сусветнага тэрарызму, і да вайны быццам бы нам няма патрэбы так ужо ўпарта рыхтавацца. Але эканамічныя праекты і сілавікі ў фінансаванні з дзяржбюджэту ідуць на роўных.

Нарэшце, пераходзім да «чалавечага аблічча» дзяржказны.

Жыллёва-камунальная гаспадарка, якую дзяржава стамілася датаваць і спрабуе сапхнуць гэтыя траты на плечы насельніцтва. Дзяржаўнаму бюджэту ўся гэтая сфера разам з добраўпарадкаваннем населеных пунктаў і вялікай праектна-каштарыснай і навукова-даследчай дзейнасцю ў гэтай сферы абыйдзецца ў... 11,4 мільёна даляраў. Значыць, на сачэнне-праслухоўку 91 мільён не шмат. На гультаёў-дэпутатаў амаль 11 мільёнаў - не шмат. На органы, якія забяспечваюць дзейнасць Лукашэнкі, 17 мільёнаў - дробязі. Але квартплата ніжэй за сабекошт камунальных паслуг - гэта проста нейкая костка ў горле. Адным словам, мы маем класічны канфлікт прыярытэтаў.

Шпіталі, паліклінікі, бясплатныя лекі - уся сфера аховы здароўя запатрабуе 629 мільёнаў даляраў. Гэта нямала, паколькі Канстытуцыя гарантуе ўсім бясплатнае медыцынскае абслугоўванне. Але звернем увагу, што гэта менш, чым на войска. Хоць аб мэтазгоднасці існавання беларускіх Узброеных сіл у іх цяперашнім выглядзе можна спрачацца. Па крайняй меры, нягледзячы на нашы пафасныя ваенныя парады, па свеце нават жарт гуляе: калі пачнецца вайна і на Менск паляцяць ракеты, то беларускага галоўнакамандуючага проста не паспеюць разбудзіць.

Адукацыя - дзіцячыя сады, школы, ПТВ, ВНУ... На ўсё пра ўсё - 781 мільён. Калі б прэзідэнцкі фонд ды вярнуць гэтай сферы, то і за падручнікі не трэба было б плаціць, і месцы ў ВНУ былі б бясплатнымі.

Сацыяльная палітыка - 977 мільёнаў. Гэта таксама шмат. Але не больш, чым мы трацім на рэпрэсіўны апарат - міліцыю, суды, пракуратуру і да т.п.

Ахове прыроды застаюцца слёзы - 80 мільёнаў.

Культура, фізкультура, спорт, СМІ - 280 мільёнаў. І гэта, між іншым у два разы менш, чым на міліцыю...

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках