16 лiстапада 2024, Субота, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У коштах на здымнае жыллё вінаватыя напалоханыя льготнікі

36
У коштах на здымнае жыллё вінаватыя напалоханыя льготнікі

Пасля заявы, што кватэры, якія пабудаваныя за льготныя крэдыты і здаюцца ў арэнду, дзяржава павінна забраць, у новабудоўлях практычна перасталі здаваць жыллё.

І вось вынік: студэнцкі бум скончыўся, а кватэру ў Менску зняць па-ранейшаму цяжка, і кошты на арэнду па-ранейшаму ўражваюць, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Новабудоўлі складалі даволі вялікі адсотак здымнага жылля. А цяпер людзі проста баяцца іх здаваць, - распавяла начальнік аддзела арэнды жылля сталiчнага агенцтва нерухомасці Наталля Радзеня. - Мала таго, многія нашы кліенты, якія знялі кватэры ў новабудоўлях, зараз скардзяцца, што іх збіраюцца высяляць. Мы думаем, што менавіта з-за ўладальнікаў новабудоўляў становішча на рынку жылля да гэтага часу катастрафічнае. Чаканага ў канцы кастрычніка зніжэння коштаў не адбылося. Аднапакаёвыя кватэры цяпер здаюць за 300 даляраў, вельмі рэдка трапляюцца варыянты за 250 даляраў. Кошт за двухпакаёвую кватэру зараз пачынаецца ад 300 даляраў. І нават па гэтых высокіх коштах жылля практычна няма. Попыт значна перавышае прапанову.

Праўда, адзінае, што не ўлічылі ўладальнікі льготных кватэр, - гэта тое, што ў падатковай інспекцыі яны лічацца, нават калі ўжо паўгода нікому не здаюць сваю кватэру.

- Калі чалавек за год хоць раз здаў кватэру і заплаціў падатак хаця б за адзін месяц, то ён будзе лічыцца ў нашай базе да канца года, - распавяла начальнік аддзела кантролю за падаткаабкладаннем фізічных асоб інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Фрунзенскім раёне Менска № 2 Таццяна Зайцава. - Дарэчы, вельмі часта здаюць льготнікі не тое жыллё, якое пабудавалі па льгоце, а свае старыя кватэры. Чалавек можа здаваць аднапакаёвую кватэру, у якой не хапала метражу, а сам жыць у трохпакаёвай, пабудаванай з дзяржпадтрымкай. Але ў базе падатковай усё роўна ёсць яго прозвішча.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках